Грамадства

У Брэсце яшчэ восем чалавек асудзілі па «справе карагодаў» — самым масавым палітычным працэсе ў гісторыі горада

«Справа карагодаў» датычыць дэманстрацыі 13 верасня, калі жыхары горада напярэдадні візіту Лукашэнкі да Пуціна на нейкі час перакрылі цэнтральнае скрыжаванне і вадзілі там жартаўлівыя карагоды.

15 сакавіка суддзя Дзмітрый Шурын прызначыў васьмі жыхарам горада пакаранне ад 1,5 года хатняй хіміі да 1 года і 8 месяцаў калоніі, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы.

Менавіта такое пакаранне прасілі пракуроры Юшчук і Ляшок.

Судзілі ўжо другі дзясятак асуджаных, але пакаранне ў выглядзе калоніі прызначана ўпершыню.

Усяго па справе праходзяць каля 50 чалавек, іх судзяць дзясяткамі. Гэта самы масавы палітычны працэс у гісторыі горада. Зала суда сёння не змясціла ўсіх ахвотных падтрымаць абвінавачаных.

Пратэсты ў Брэсце былі самымі масавымі з абласных гарадоў.

Чытайце таксама: Мы падлічылі колькасць паліткрымінальнікаў па абласцях. Лічбы ўражваюць 

13 верасня пратэст быў абсалютна мірны, людзі патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі выбараў без фальсіфікацый.

Тралейбусны парк налічыў ад гэтага шкоду 619 рублёў 55 капеек, аўтобусны — 40 р. 37 кап. За гэтыя 660 рублёў пяць дзясяткаў чалавек адпраўляюць у калоніі і на хімію.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

25 лютага ў судзе Ленінскага раёна абвясцілі прысуд першым дзесяці абвінавачаным па «карагоднай» справе. Тады дзяржабвінавачанне запытала для ўсіх хімію — з накіраваннем і без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Суддзя суда Ленінскага раёна Берасця Святаслаў Каліна практычна цалкам пагадзіўся з пазіцыяй пракурораў — толькі для студэнткі Марыны Сірэцан ён прызначыў 1 год і 3 месяцы хатняй хіміі замест запытаных 1 года і 6 месяцаў.

Пяць дзясяткаў чалавек, якія праходзяць па «справе карагодаў», судзяць групамі па 10 чалавек.

Вось спіс асуджаных 15 сакавіка.

  • Дзмітрый Буневіч — 1 год і 8 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
  • Аляксей Арцецкі — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму;
  • Дзмітрый Абрамук і Віталь Брух — 2 гады «хіміі»;
  • Аляксей Бараноўскі, Дзмітрый Качурка і Уладзімір Талатыннік — 1,5 года «хіміі»;
  • Генадзь Місюта — 1,5 года хатняй хіміі.

Што тычыцца абвінавачаных Валянціны Жукоўскай і Сяргея Наліўкі, то разгляд іх спраў будзе праходзіць асобна, бо яны не наведвалі некаторыя паседжанні па стане здароўя.

Усяго ў краіне вядома 944 фігуранты палітычна матываваных крымінальных спраў. Аднак рэальная лічба будзе нашмат большай, бо вядома пра як мінімум 2408 крымінальных спраў палітычнага характару. Акрамя таго, праваабаронцы зафіксавалі больш за 33 500 затрыманняў. Гэта самыя маштабныя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе ад часу фашысцкай дыктатуры «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі 1970-х.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна ўзяць у арэнду самую сапраўдную партызанскую зямлянку. Цана пытання?1

Каля мяжы з Беларуссю збеглі трое расійскіх зэкаў, якіх везлі на вайну6

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых12

У Германіі затрымалі стажорку хуткай дапамогі, якую вінавацяць у атручванні чатырох калег1

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць