Грамадства

Жыхара Хойнікаў выслалі з краіны пасля «сутак» за мірныя акцыі

Жыхара Хойнікаў з расійскім пашпартам Дзмітрыя Кулічка асудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыі ў Мінску 9 жніўня. Ён адседзеў пяць сутак, выйшаў на волю і больш не ўдзельнічаў у мітынгах. Аднак праз тры месяцы яго апавясцілі аб высылцы з краіны і далі на зборы тры дні, паведамляюць Моцныя навіны.

Малады чалавек не разумее, чаму яму давялося на год пакінуць Беларусь і на якіх падставах яго выслалі з краіны за адзін пратакол за адміністрацыйнае парушэнне паводле артыкула 23.34 КаАП.

«Часам я забываю, што ў мяне расійскае грамадзянства. Я нарадзіўся, вырас, вучыўся і жыў у Беларусі, у Хойніках. У мяне ёсць дазвол на жыхарства, дзякуючы якому ў мяне такія ж правы, як і ў беларусаў. Пасля пяці правапарушэнняў за год выносіцца пытанне аб дэпартацыі. У мяне ні аднаго парушэння за апошні год, за выключэннем 9 жніўня. Я ўдакладняў ў пракурора пытанне дэпартацыі. Мне сказалі, што шанцы на высылку роўныя нулю. Тое ж самае мне сказаў супрацоўнік МУС, маўляў, за яго 20-гадовую службу нікога не высылалі з краіны за адно парушэнне», — распавядае Дзмітрый.

«Суткі» пасля затрымання Дзмітрый адбываў на Акрэсціна. Яму, як ён кажа, пашанцавала. Прывезлі затрыманых позна ўвечары, ноч яны прастаялі ў дворыку. Хлопца пасадзілі ў камеру з вольнымі назіральнікамі, іх не білі. Хоць з суседніх камер даносіліся крыкі. Дзмітрый кажа, было страшна.

«Прысудзілі 15 сутак. Адседзеў пяць пад падпіску, што не буду хадзіць на акцыі. Некаторы час працаваў і жыў у Мінску, але давялося вярнуцца ў Хойнікі. Мяне сталі часта выклікаць на размовы ў органы. Жыў спакойна, на мітынгі не хадзіў, але раптам даведаўся пра высылку. Я даведаўся 4 лістапада а 7 лістапада мяне не павінна было быць у краіне. Мне патлумачылі гэта так: дакументы ішлі доўга, супрацоўнікі органаў разграбаліся з заваламі. «Нам прыходзяць нарэшце паперы, вас дэпартуюць. Прабачце» — вось, што я пачуў ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў», — дзеліцца сваёй гісторыяй з «Моцнымі Навінамі» Дзмітрый Кулічок.

Малады чалавек мог абскардзіць рашэнне, але не верыў у гэта. Зараз Дзмітрый знаходзіцца ў Расіі ў сваякоў, уладкаваўся на працу. Праз год плануе вярнуцца ў Беларусь, але не выключае, што за гэты час нешта можа змяніцца. «Цяжка ўсведамляць, што мяне дэпартавалі. Блізкія цяжка гэта прынялі, асабліва мама і сястра. Сябры мяне падтрымліваюць», — кажа хлопец.

Каментары

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Ніякі Асад не дыктатар. Ён лячыў людзей, ніколі нікога не забіваў33

Адбыўся ператрус у мінскім рэкламным агенцтве AdPlanes

У Мінску і Гродне можна ўзяць жывую ялінку на святы ў арэнду. Колькі гэта каштуе?2

Беларуска ўпала з чацвёртага паверха гатэля ў Тайландзе і атрымала цяжкія траўмы

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі20

Выйшаў на волю ліванец-хрысціянін, які правёў у турмах Асада 33 гады. Яго выкралі сірыйскія вайскоўцы5

«Усе будуць хадзіць «качкай», пакуль у цябе мазгоў не дадасца». Беларусы расказалі, як яны ці іх дзеці падвяргаліся булінгу1

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў5

Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Галоўнае
Усе навіны →