Грамадства55

Стоп-фэйк: аўтар «СБ» заявіў, што журналіст «Нашай Нівы» нібыта шантажаваў 18-гадовую дзяўчыну

Аўтар «Советской Белоруссіі» Юрый Церах апублікаваў у сваіх сацсетках тэкст, у якім абвінаваціў журналіста «Нашай Нівы» ў шантажы.

Юры Церах, фота з яго фэйсбука

«Журналісту гэтага спачылага выдання (гаворка ідзе пра «Нашу Ніву») Уладу Швядовічу спатрэбілася атрымаць нейкую інфармацыю ад адной дзяўчыны, дзяўчына хоць і была паўналетняй, але стала ёй адносна нядаўна. І, як вынік, знаходзілася пад павышанай увагай з боку бацькоў. Дзяўчына не захацела дзяліцца з журналістам інфармацыяй, і ён пайшоў простым шляхам, — піша Церах. — Наогул я падзяляю меркаванне, што шантаж і пагрозы часта дапамагаюць. Але калі ўжо вырашаеш карыстацца такімі метадамі, неяк думаць і сябе страхаваць трэба. І так, пагрозы заўсёды павінны быць рэальныя і выканальныя. Інакш ты або дурань, або клоўн. Але, мабыць, такіх простых ісцін журналіст не ведаў, і пачаў пагражаць дзяўчыне, што напіша пра яе артыкул, раскрые некаторыя факты, зганьбіць і апублікуе яе рэальныя даныя. І, маўляў, супрацоўнічаць з ім у яе інтарэсах, і ён ужо вось прама цяпер артыкул піша».

Ну і далей у тым жа духу. Маўляў, дзяўчына з бацькамі напісалі скаргу ў Мінінфарм і ў міліцыю, працуюць юрысты, штосьці Цераху «дазволілі» паказаць, бла-бла-бла…

Вось толькі на самай справе ўсё адбывалася зусім інакш.

У маі «Наша Ніва» і іншыя незалежныя сайты атрымалі дзіўны дакумент ад мужчыны, які прадставіўся педагогам мінскай школы 143. Маўляў, сталічных настаўнікаў завочна запісваюць у ініцыятыўную групу Лукашэнкі. Спіс настаўнікаў быў далучаны.

Вось толькі крывое афармленне дакумента і прозвішчы «настаўнікаў» выклікалі падазрэнні. Надта яны былі падобныя на імёны актывістаў і блогераў з гомельскай медыя-тусоўкі. Ды і ў школе №143 «Нашай Ніве» паведамілі, што ніхто з узгаданых «педагогаў» у іх не працуе.

Але ж «настаўнік», які даслаў дакумент, запэўніваў — усё праўда! І нават даў кантакт «Алісы Селязнёвай» са спіса. Маўляў, яна пацвердзіць!

«Аліса Селязнёва» таксама паспрабавала падмануць журналіста, расказваючы байкі. Нібыта яна працуе выкладчыцай рускай мовы і літаратуры ў школе 143 і іх там прымушаюць падпісвацца…

Вось толькі журналіст ужо ведаў: «Аліса Селязнёва» — гэта каравы фэйк. Завуць дзяўчыну — прынамсі ў сацсетках — Марыя Семянцова. Яна жыве ў Гомелі. 

Калі журналіст спытаў, навошта Марыя хлусіць, яна кінула слухаўку. Тады і была адпраўленая смс-ка — бо артыкул пра яе выхадкі быў гатовы, і Рэдакцыя хацела даць Семянцовай шанец растлумачыць, навошта яна падманвае людзей і хто яе на гэта падбіў.

Але яна тлумачыць свой падман не захацела.

Можа быць, захоча Юрый Церах? 

Каментары5

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →