Лонгрыд – варыянт доўгіх якасных журналісцкіх тэкстаў, у якія прыгожа і лаканічна інтэграваны брэнд. Для лонгрыдаў мы часта распрацоўваем унікальны дызайн, які не толькі робіць матэрыял адметным, але і асацыюе яго з канкрэтным брэндам (падобная каларыстыка, шрыфты і г. д.).
Галоўнае адрозненне спецпраектаў ад лонгрыдаў у тым, што гэта не адзін артыкул, а цыкл матэрыялаў, аб'яднаных агульнай ідэяй, формай, падачай, тэмай. Цыкл можа складацца як з трох, так і з 12 матэрыялаў, ці нават больш. Праект можа доўжыцца як некалькі месяцаў, так і год.