Цапкала тэрмінова прадаў свой катэдж у квартале за Нацбібліятэкай
Экс-дырэктар Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала прадаў свой катэдж на Цяплічным завулку, у элітным квартале за Нацыянальнай бібліятэкай.
Здзелка была заключаная 11 мая, цяпер уласнікам дома лічыцца кампанія «Райфайзен-Лізінг». Яна ўваходзіць у тую ж аўстрыйскую банкаўскую групу, што і «Прыёрбанк».
Лізінгавыя дамовы бываюць розныя. Часцяком ранейшы гаспадар па-ранейшаму працягвае карыстацца маёмасцю, але робіць лізінгавыя плацяжы. А пасля мае магчымасць выкупіць дом назад.
Цапкала заявіў у інтэрв’ю Dev.by, што грошы ад продажу катэджа пойдуць на выбарчую кампанію.
Каментары