ТЭСТ
Ці разбіраецеся вы ў культавых савецкіх прадуктах?
Сёлета «Жыгулёўскаму» з Ліды, пярліны гродзенскай зямлі, спаўняецца ажно 80 год! З гэтай нагоды прапануем вам згадаць альбо даведацца цікавыя факты пра дзесяць культавых савецкіх прадуктаў, па якія выстройваліся чэргі, без якіх немагчыма было ўявіць ніводнага святочнага стала. Гатовыя? Паехалі!
Пачынаем
Шпроты

Шпрот – малая рыба, што водзіцца ў Балтыйскім моры. Гэта пасля ўжо «Шпротамі» пачалі называць вэнджаныя кансервы з розных кілек. Яны былі адзнакай багацця святочнага савецкага стала, хоць і ўтрымлівалі небяспечны для здароўя канцэраген. А цяпер, увага, пытанне: у бляшанцы «Шпротаў» рыбінкі ляжалі часам спінкай уверх, а часам – брушкам уверх. Ад чаго гэта залежала?
Не, ад пары году. Рыбы, вылаўленыя зімой, былі тлусцейшыя, спінка трэскалася, таму іх клалі брушкам уверх, каб было прыгажэй.
Першае пытанне – і адразу правільны адказ!
А вось за такія намёкі можна было і з КГБ пазнаёміцца. Поза шпротаў у бляшанцы залежала ад пары году. Рыбы, вылаўленыя зімой, былі тлусцейшыя, спінка трэскалася, таму іх клалі брушкам уверх, каб было прыгажэй.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
«Доктарская» кілбаса

Самая культавая савецкая вараная кілбаса. Прадавалася яна ў сталіцах, і цэлыя «кілбасныя цягнікі» ехалі па яе са слабей забяспечаных прадуктамі правінцый. Чаму яна, дарэчы, называлася «Доктарская»?
Мікаян быў не доктар, а сталінскі наркам (міністр) харчавання. Ён многіх з'еў, але наўрад ці сам валодаў тонкасцямі прыгатавання вараных кілбас. «Доктарскай» кілбаса называлася, бо была ў пэўным сэнсе лячэбнай – дыетычнай. Яе распрацавалі ў 1930-я для тых, хто папсаваў сабе страўнік галадухай Грамадзянскай вайны.
Туберкулёз і праўда быў пашыраны, але з кілбасой роўна наадварот. Дыетычную «Доктарскую» распрацавалі ў 1930-я для тых, хто папсаваў сабе страўнік галадухай Грамадзянскай вайны.
Вы правільна адказалі на гэта няпростае пытанне!
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Сырок «Дружба»

Плаўлены сырок у СССР быў недарагой і хадавой закускай – ва ўсіх значэннях гэтага слова. Меліся тры асноўныя гатункі: «Янтарь», «Волна» і «Дружба», і апошні меў найбольшую папулярнасць. Колькі ён каштаваў?
Ды на рубель можна было купіць ацынкаванае вядро, чатыры разы пазваніць з тэлефона-аўтамата і яшчэ на дзве каробкі запалак грошы засталіся б! Сырок каштаваў усяго 15 капеек.
Вы ідэалізуеце СССР. 15 капеек.
Так. Прычым гаворка ідзе пра маленькі сырок 62,5 грама. 100-грамовы каштаваў болей.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
«Жыгулёўскае»

Піва «Жыгулёўскае» варылі 100500 піўзаводаў СССР. Гэтае светлае піва нізавога браджэння трапіла на карціны, у літаратурныя творы і ў «Кнігу пра смачную і здаровую ежу», якая была ці не ў кожнай кватэры. А чаму піва «Жыгулёўскае» так называлася?
Не, «Жыгулі» пачалі выпускаць пазней за «Жыгулёўскае». Паводле найбольш распаўсюджанай версіі піва займела такую назву, бо першым яго пачаў варыць Жыгулёўскі піўзавод у горадзе Куйбышаў (цяпер – Самара). А ў Беларусі на працягу 80 гадоў яго бесперапынна выпускае піўзавод у Лiдзе.
Так, менавіта гэта найбольш распаўсюджаная версія. І з часам «Жыгулёўскае» трапіла ў вытворчасць 735 заводаў па ўсім СССР. А ў Беларусі на працягу 80 гадоў яго бесперапынна выпускае піўзавод у Лiдзе.
Найхутчэй, гэта гарадская легенда. Паводле найбольш распаўсюджанай версіі піва займела такую назву, бо першым яго пачаў варыць Жыгулёўскі піўзавод у горадзе Куйбышаў (цяпер – Самара). З часам «Жыгулёўскае» трапіла ў вытворчасць 735 заводаў па ўсім СССР. А ў Беларусі на працягу 80 гадоў яго бесперапынна выпускае піўзавод у Лiдзе.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Эскімо

Марозіва «Эскімо» з'явілася ў СССР у сярэдзіне 1930-х і ўвайшло ў культурныя коды, такія як песенька кракадзіла Гены з мульціка. На першых латаках, дзе марозіва круцілі ўручную дазавальнай машынкай, стаяў надпіс «Эскімо Пай». Чаму?
Нерэальна ўявіць, каб праклятыя капіталісты стварылі штосьці на паях з савецкім наркаматам. Проста Эскімо Пай – з англійскай «эскімоскі пірог», так першапачаткова называлася марозіва.
Так, слушна. Паводле афіцыйнай версіі, яго выпадкова вынайшлі ў ЗША, абліўшы брусок марозіва шакаладным глазурам.
Не, эскімосы называюць самі сябе «інуіты». А Эскімо Пай – з англійскай «эскімоскі пірог», так першапачаткова называлася марозіва.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Зялёныя памідоры

З якой сацыялістычнай краіны ў СССР прывозілі зялёныя памідоры ў вялікіх слоіках?
Не, з Венгрыі прывозілі зялёны гарошак «Глобус», аўтобусы «Ікарус» і супы-канцэнтраты «Какош». Зялёныя памідоры – з Балгарыі.
Не, Югаславія пастаўляла гарнітуры і фільмы пра індзейцаў з Гойка Міцічам. Зялёныя памідоры – з Балгарыі.
Так!
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
«Аліўе»

Салат аліўе суправаджаў савецкага чалавека ўсё жыццё. Ён упрыгожваў імянінны, навагодні, вясельны, нават памінальны стол. Сярод інгрэдыентаў правільнага аліўе былі ўжо знаёмыя нам «Доктарская» кілбаса і венгерскі гарошак. А чаго ў аліўе не было?
Лёгкае пытанне, праўда? Хоць авакада і спрабавалі вырошчваць на Каўказе з канца 1940-х, яно так і засталося дэкаратыўнай раслінай. На сталы яго плады трапілі толькі ў 1990-я як неабавязковая закуска – і, вядома ж, не ў такі сакральны салат, як аліўе.
Ну вы што! Які ж аліўе без халоднай варанай бульбы, пакрышанай кубікамі? А вось авакада яўна лішняе.
Ну вы што! Які ж аліўе без варанай морквы, пакрышанай кубікамі? А вось авакада яўна лішняе.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Цукерка «Падушачка»

На самой справе цукерка-падушачка называецца парвардА, гэта традыцыйны ўзбекскі ды таджыкскі ласунак. Здавалася б, цукерка і цукерка: зверху карамель, начынка з варэння. Чаму менавіта іх, а не якія-небудзь ляндрынкі ці рачкі, вяскоўцы шалёна скуплялі?
Дык а чаму б тады цукру не купіць? На самой справе, пасля ўвядзення гарбачоўскага «сухога закону» падушачкі скуплялі, каб гнаць з іх самагонку.
Так, пасля ўвядзення гарбачоўскага «сухога закону» гэтыя цукеркі сталі надзвычай папулярнымі ў самагоншчыкаў.
Каровы болей любяць соль. А падушачкі пасля ўвядзення гарбачоўскага «сухога закону» скуплялі, каб гнаць з іх самагонку.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Торт «Птушынае малако»

Ён з'явіўся ў 1970-я і адразу стаў дэфіцытам. Па яго стаялі кіламетровыя чэргі. Маскоўскі кандытар Уладзімір Гуральнік, які прыдумаў рэцэпт гэтай незвычайнай смакаты, дадаў у торт адзін сакрэтны інгрэдыент, без якога «Птушынае малако» не выходзіла. Што за ён?
Не, бабры і так у «Чырвонай кнізе» былі. Сакрэтны інгрэдыент «Птушынага малака» – агар-агар, раслінны заменнік жэлаціну, які здабываецца з марскіх водарасцяў.
Менавіта: раслінны заменнік жэлаціну, які здабываецца з марскіх водарасцяў, быў сакрэтным інгрэдыентам «Птушынага малака».
Стыхію вы ўгадалі, але інгрэдыент – не. Гэта агар-агар, раслінны заменнік жэлаціну, які здабываецца з марскіх водарасцяў.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Селядзец івасі

Апошняя наша сённяшняя загадка – пра савецкі селядзец, які прадаваўся ў вялікіх круглых бляшанках, падобных да супрацьтанкавых мінаў. Івасі – гэта далёкаўсходняя сардзіна, якую лавілі ў Японскім моры. Але чаму яна так называецца?
Так!
Імператар Японіі мог сабе дазволіць і штосьці больш вытанчанае. Івасі па-японску – сардзіна.
Калі б гэта было так, наўрад ці ў СССР ім бы называлі селядзец. Івасі па-японску – сардзіна.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Слабавата
Сёлета «Жыгулёўскае» з Ліды – унікальнага горада з багатай гісторыяй – святкуе сваё 80-годдзе і з гэтай нагоды запускае ў інстаграме флэшмоб. На фота вы бачыце самы першы і найбольш вядомы здымак з «Жыгулёўскім». Паўтарыце, а дакладней прапануйце свой варыянт такога нацюрморта (ён можа быць зусім не рэтра). Публікуйце фота на сваёй старонцы з хэштэгам #жигулевское80 і ўдзельнічайце ў розыгрышы прадуктовых рэтра-кошыкаў! Глядзіце правілы тут.
Прайсці яшчэ раз
Ну, такое
Сёлета «Жыгулёўскае» з Ліды – унікальнага горада з багатай гісторыяй – святкуе сваё 80-годдзе і з гэтай нагоды запускае ў інстаграме флэшмоб. На фота справа вы бачыце самы першы і найбольш вядомы здымак з «Жыгулёўскім». Паўтарыце, а дакладней прапануйце свой варыянт такога нацюрморта (ён можа быць зусім не рэтра). Публікуйце фота на сваёй старонцы з хэштэгам #жигулевское80 і ўдзельнічайце ў розыгрышы прадуктовых рэтра-кошыкаў! Глядзіце правілы тут.
Прайсці яшчэ раз
Няблага!

Годны вынік!

Выдатна!

Неверагодна!

ДА ЮБІЛЕЮ ГАТУНКУ З'ЯВІЛАСЯ НАВІНКА – «ЖЫГУЛЁЎCКАЕ 80 ГОД» З ЛІДЫ Ў РАРЫТЭТНАЙ БУТЭЛЬЦЫ І З АРЫГІНАЛЬНАЙ ЭТЫКЕТКАЙ ПА МАТЫВАХ ДЫЗАЙНУ 1940-Х. ДЗЯКУЮЧЫ НАБЛІЖАНАЙ ДА НОРМАЎ САВЕЦКАГА ЧАСУ РЭЦЭПТУРЫ СМАК АДНОЎЛЕНАЙ ЛЕГЕНДЫ ПРАКТЫЧНА ІДЭНТЫЧНЫ ТАМУ САМАМУ «ЖЫГУЛЁЎСКАМУ», ЯКОЕ СТАЛА СТАНДАРТАМ ПІВА І СІМВАЛАМ ЭПОХІ ДЛЯ МНОГІХ ПАКАЛЕННЯЎ.
АПУБЛІКУЙ
СВОЙ НАЦЮРМОРТ

З нагоды 80-годдзя «Жыгулёўскае» з Ліды запускае ў інстаграме флэшмоб. На фота вы бачыце самы першы і найбольш вядомы здымак з «Жыгулёўскім». Паўтарыце, а дакладней прапануйце свой варыянт такога нацюрморта (ён можа быць зусім не рэтра). Публікуйце фота на сваёй старонцы з хэштэгам #жигулевское80 і ўдзельнічайце ў розыгрышы прадуктовых рэтра-кошыкаў!
Глядзіце правілы тут.

ПАМЯТАЙЦЕ, ШТО ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ АЛКАГОЛЮ ШКОДЗІЦЬ ВАШАМУ ЗДАРОЎЮ