Інтэрнэт і СМІ1818

Сіманьян пахвалілася поспехамі беларускага «Спутніка». І гэта абсалютная хлусня

Галоўны рэдактар Russia Today, інфармацыйных агенцтваў «Россія сегодня» і «Спутнік» Маргарыта Сіманьян пахвалілася поспехамі беларускага «Спутніка».

«У Sputnik Беларусь у студзені 10 мільёнаў унікальных карыстальнікаў пры насельніцтве краіны 9,5 мільёна. Гэта больш, чым у «Радыё Свабода», польскага «Белсата» і астатніх замежных СМІ ў краіне, разам узятых. Ганаруся!»

— напісала ў сваім тэлеграм-канале расійская прапагандыстка.

Няўжо тое, што яна напісала, праўда, і «Спутнік» лідзіруе на беларускім інфармацыйным рынку? Натуральна, не.

У інтэрнэце ёсць вялікае мноства лічыльнікаў папулярнасці сайтаў. І ўсе яны паказваюць падобныя лічбы наведвальнасці «Спутніка».

Сэрвіс Liveinternet прапануе ацаніць колькасць наведнікаў на сайтых за апошні 31 дзень. Гэта не зусім «чысты» студзень, але амаль той самы перыяд.

У «Спутніка» налічылася 2,7 мільёна ўнікальных наведнікаў. Але толькі 30% чытачоў сайта — жыхары Беларусі.

Tut.by, Onliner.by, «Наша Ніва» і многія іншыя беларускія рэсурсы не ставілі сабе гэты расійскі лічыльнік.

Сэрвіс Similarweb прапануе статыстыку за апошнія 28 дзён. Ён падлічвае колькасць візітаў (сеансаў). Гэта лічба азначае, колькі разоў нехта заходзіў на сайт. Калі чалавек за месяц зайшоў з мабільніка на «Спутнік» пяць разоў, то будзе ўлічвацца адзін карыстальнік і пяць візітаў.

Дык вось, у беларускага «Спутніка» налічылася 10,21 мільёна візітаў.

Не карыстальнікаў, а візітаў! Атрымліваецца, што кіраўніца «Спутніка» Маргарыта Сіманьян не разумее розніцы паміж гэтымі тэрмінамі.

Звернем увагу і на якасць аўдыторыі. Сярэдні візіт на сайт працягваецца 1 хвіліну і 4 секунды, але больш за 70% наведнікаў выходзяць з сайта адразу ж, не пераходзячы на іншыя старонкі. Гэта азначае, што ў «Спутніка» не сталая аўдыторыя, а залётная, якая трапляе па пэўных спасылках, але адразу ж сыходзіць.

Што да рэгіёну, то Similarweb падлічвае статыстыку па наведваннях толькі з камп'ютараў (без мабільных прыладаў). У «Спутніка» толькі 16% карыстальнікаў з Беларусі, затое з Расіі — ажно 75%.

Для параўнання, у «Нашай Нівы» 85% наведнікаў з Беларусі.

Яшчэ адзін сэрвіс, «Яндэкс-Радар», публікуе паказчыкі толькі расійскіх сайтаў. І беларускі «Спутнік», натуральна, ідэнтыфікуецца сістэмай як «свой», як, дарэчы, і «Советская Белоруссія».

Сярод СМІ беларускі «Спутнік» змагаецца з «Каспійскімі навінамі» і рознымі «Навінамі Серпухава»

У студзені колькасць карыстальнікаў з Беларусі ў беларускага «Спутніка» складала каля 800 тысяч чалавек. Праўда, пра гэта Маргарыта Сіманьян не кажа.

У гэтым і ёсць «поспех» працы «Спутніка» і «Советскай Белоруссіі» ў інтэрнэце. Іх дэклараваная мэта — распаўсюд інфармацыі для беларускага спажыўца.

Але ў рэальнасці, не дацягваючыся да згаданых вышэй Tut.by, Onliner.by, «Нашай Нівы», яны арыентуюцца на іншы шлях — паспрабаваць дасягнуць высокіх лічбаў за кошт выпадковага трапляння ў рэкамендацыйныя сістэмы да расійскага спажыўца.

Каментары18

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →