Грамадства77

Алкаеў пра прызнанне былога спецназаўца: Гэта Рыгоравічу старэйшыя браты з Масквы закрылі шлагбаум на Захад

Прызнаньні чалавека, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці» і распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму, пракамэнтаваў Свабодзе былы дырэктар сьледчага ізалятару на Валадарскага, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» палкоўнік Алег Алкаеў.

— Я яго ня ведаў і ня ведаю. Чалавек наважыўся даверыцца, расказаць усё гэта на камэру. Я не лічу яго дрэнным чалавекам. Я лічу, што, напэўна, трэба паслухаць яго. Ён там прозьвішчы называе, месцы, канкрэтныя рэчы.

— З прафэсійнага гледзішча ці выклікае гэты аповед у вас некаторыя пытаньні, сумневы?

— Я не магу да яго мець прэтэнзіяў. Ён сказаў гэта не ў піўной, ён сказаў афіцыйна, таму давайце будзем ягоныя словы ўспрымаць як, прынамсі, праўдападобныя. Гэта цяжка. Я і сам такі ж чалавек.

Яго словы трэба прымаць за праўду. Можа, ён ня ўсё бачыў і ня ўсё ведае. Гэта трэба ўлічваць. Ён на сябе такі цяжар узяў, я думаю, што ён за яго годна адкажа. Гэта ня жарты, не калі рыбу скраў у краме.

— У свой час вы казалі, што калі зьменіцца ўлада, то каля 30 чалавек будуць стаяць у чарзе, каб даць паказаньні ў справе выкраданьня Захаранкі, Ганчара і Красоўскага, Завадзкага. Як вам падаецца, ці гэта пачалося?

— Думаю, што не зусім пачалося яшчэ. Але і пачалося. Найхутчэй, я думаю, што Рыгоравічу старэйшыя браты з Масквы закрылі шлягбаўм на Захад. Гэта мая думка. Сядзяць разумныя людзі ў Крамлі і бачаць, што чалавек крыху там за рамкі выходзіць. Паказаць трэба было, што дарога на Захад закрытая, шлягбаўм апусьціўся. Трэба адказаць на ўсе пытаньні, якія паставіў гэты ўцякач.

— У якой юрыдычнай сытуацыі гэты чалавек можа знаходзіцца? Што яму можа пагражаць?

— Калі ён сам удзельнічаў у забойствах, ён атрымае тэрмін. Нават па нямецкіх законах атрымае рэальны тэрмін. Разьбяруцца, тут суды не сьпяшаюцца, каб за тры дні вырашылі. Тут жа КДБ няма.

— Дык вы думаеце, што ён у Нямеччыне знаходзіцца?

— Ня ведаю, дзе знаходзіцца. Але калі гэта «Нямецкая хваля» надрукавала, то найхутчэй у Нямеччыне, бо Нямеччына — самая талерантная краіна. Мяне самога двойчы арыштоўвалі.

— Як былога кіраўніка СІЗА і кіраўніка расстрэльнай каманды?

— Так. Я патлумачыў проста. Прысуд быў — я выконваў. Я думаю, што і ў яго праблемаў вялікіх ня будзе. Калі дакажуць, што ён забіваў, асудзяць, вядома ж, а калі будзе тэрмін даўніны за неданясеньне, то мо і не асудзяць. Я ж ня ведаю. Трэба гаварыць зь людзьмі, які доступ мелі да гэтага. Я ўпершыню пра яго сёньня даведаўся.

Пакуль возьмем ягоныя словы за аснову. А далей трэба разьбірацца, праўду кажа ці не. Па-першае, ён кажа, што назаве месцы. Ад гэтага і трэба адштурхоўвацца. Я б так рабіў. Чалавек 20 гадоў маўчаў, і раптам сьверб такі прабіўся. Але ў казкі я ня веру.

— Што ім магло рухаць?

— Ня ведаю. Маўчаў, маўчаў і вырашыў вызваліцца ад грузу. Такое бывае. Я з гэтым сутыкаўся. Чалавек сядзіць 20 гадоў, маўчыць, а потым ідзе каецца.

Малойца, што сказаў. Гэта добра. Назваў прозьвішчы. Што да таго, што нібыта нешта не супадае ў аповедзе, то дэталі заўсёды адрозьніваюцца. Я сам — сьведка, і скажу, што некаторыя рэчы не заўважаў, а яны былі, аказваецца.

* * *

У 2001 годзе Алег Алкаеў выступіў з выкрыцьцямі ў справе аб выкраданьні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў. Згодна зь яго заявамі, у 1999 годзе на распараджэньне тагачаснага міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова ён азнаёміў з працэдурай прывядзеньня сьмяротнага прысуду ў выкананьне камандзіра спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня («СОБР») Унутраных войскаў МУС Беларусі Дзьмітрыя Паўлічэнку. У тым жа годзе Алкаеў двойчы на асабістае ўказаньне міністра выдаваў спэцыяльны пісталет ПБ-9, прызначаны для выкананьня сьмяротных прысудаў.

Пазьней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Калі яму стала відавочна, што праваахоўныя органы ня маюць намер зрабіць неабходныя крокі для расьсьледаваньня, ён апублікаваў у апазыцыйным друку інтэрвію і дакумэнты. Алег Алкаеў атрымаў у 2002 годзе палітычны прытулак у Нямеччыне.

Каментары7

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →