Здарэнні5151

У Расіі салдат-татарын расстраляў 8 саслужыўцаў, бо яны хацелі яго згвалціць

Салдат тэрміновай службы Раміль Шамсутдзінаў расстраляў сваіх таварышаў па службе ў вайсковай часці ў расійскім Забайкаллі з-за пагрозы яго «апусціць». Адпаведныя паказанні ён даў ваеннаму следству, іх прыводзіць выданне Baza.

Па словах Шамсутдзінава, пасля таго, як ён паступіў на службу, у яго скралі — «дакладней, адабралі тэлефон». Пра гэты інцыдэнт радавы не паведаміў бацькам, а толькі схаваў сім-карту, каб перыядычна ўстаўляць яе ў чужыя тэлефоны і тэлефанаваць родным. Малады чалавек адзначыў, што акрамя тэлефона ў яго адбіралі грошы.

«Каму скардзіцца? Смешна. Паведамляць проста няма каму. Каму мне паведамляць, калі самі афіцэры мяне і білі? Думаў уцячы, але ж усё зачынена. Што мне было рабіць?» — патлумачыў ён.

Як сцвярджае Шамсутдзінаў, у той жа дзень афіцэры абяцалі яго «апусціць». Усё павінна было адбыцца пасля варты. «Так і сказалі, папярэдзілі, што тыпу згвалцяць», — працягнуў падазраваны.

Ён дадаў, што да яго ўжо «апускалі» іншых маладых, і ў той вечар была яго чарга. «Калі мяне затрымалі, мяне вельмі моцна білі, я думаў, калі шчыра, што памру», — сказаў на заканчэнне Раміль.

Інцыдэнт у вайсковай частцы ў Забайкаллі адбыўся 25 кастрычніка. Шамсутдзінаў пры змене варты застрэліў васьмярых таварышаў па службе, першым быў забіты камандзір роты. Радавы адразу здаўся групе антытэрору, а на допыце заявіў, што не шкадуе аб зробленым.

Члены татарскага «ўрада ў выгнанні» заклікалі землякоў да байкоту службы ў расійскай арміі

Каментары51

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

У якіх раёнах Беларусі найніжэйшыя заробкі?

Ураган ударыў па выставе МУС у цэнтры Віцебска — вецер раскідаў намёты ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →