История

Как оршанская молодёжь освобождала Эрнста Тельмана

Группа оршанской молодежи, рожденная и воспитанная уже при советской власти, искренне верила коммунистической пропаганде. Руководствуясь наилучшими намерениями, они создали тайную организацию с наивной программой деятельности. Но в 1930-е годы, в условиях сталинского режима, любая несанкционированная активность была смертельно опасной. Чем всё закончилось в данном случае, пишет историк Дмитрий Дрозд.

2 ліпеня 1939 года на стол сакратара ЦК КП (б) Беларусі Панцеляймона Панамарэнкі лягла дакладная запіска. Яна была адзначана не толькі стандартным грыфам «Зусім сакрэтна», але мела і дадатковую пазнаку: «Падлягае вяртанню ў сакрэтны архіў Асобага сектара».

Дакладная запіска пра выкрыццё ў БССР падпольных арганізацый з рэзалюцыяй Панцеляймона Панамарэнкі. Фота НАРБ.

У дакуменце паведамлялася пра выяўленне ў БССР адразу некалькіх падпольных арганізацый. Так, у студзені 1939 года «органамі» ў горадзе Оршы нібыта была выкрыта антысавецкая моладзевая арганізацыя пад назвай «Тры плюс ікс», створаная антысавецка настроенымі вучнямі старэйшых класаў адной з гарадскіх школ.

У яе ўваходзілі 15 чалавек, а кіраўніком быў Аляксандр Алейнікаў, «сын былога афіцэра старой арміі, у цяперашні час таксама арыштаванага па справе дадзенай арганізацыі». Задачамі арганізацыі былі нібыта антысавецкая агітацыя, вярбоўка новых членаў і набыццё зброі для арганізацыі тэрарыстычных актаў. Яна мела праграму, статут і нават адмыслова распрацаваны друкаваны шыфр. Па справе арганізацыі было ўжо арыштавана 10 чалавек, астатнія знаходзіліся ў распрацоўцы.

Далей у тэксце ішла гаворка пра выкрыццё ў маі 1939 года ў Палескай вобласці арганізацыі «Саюз прыгнечаных сялян», якую складалі 22 вучні старэйшых класаў Дакольскай няпоўнай сярэдняй школы.

Завяршалася дакладная запіска высновай яе аўтара, наркама ўнутраных спраў БССР Лаўрэнція Цанавы, што наяўнасць такіх антысавецкіх моладзевых арганізацый сведчыць пра слабую выхаваўчую работ сярод вучнёўскай моладзі з боку партыйна-камсамольскіх арганізацый.

 

Адліга сярод сталінскай зімы

Калі б гэтую дакладную запіску Панамарэнка чытаў у 1937 ці 1938 гадах, то ён, відаць, натхніўся б і ўзбадзёрыўся. Моладзевая падпольная арганізацыя з пятнаццаці чалавек! Набыццё зброі для тэрарыстычных актаў! Спецыяльны шыфр!

Сувязі з былымі царскімі афіцэрамі! А пасля яшчэ 22 чалавекі ворагаў-малалетак! За такое можна было б са спакойным сумленнем атрымаць ордэн.

Але цяпер быў нюанс, які прымушаў кіраўніка рэспубліканскай партыйнай арганізацыі глыбока задумацца. Незадоўга да лета 1939 года, калі адбываліся гэтыя падзеі, асноўная кампанія па барацьбе з «ворагамі народа» (цяпер вядомая нам як «Вялікі тэрор») ужо была афіцыйна згорнута. У пастанове СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 17 лістапада 1938 года «Аб арыштах, пракурорскім наглядзе і вядзенні следства» адзначалася, што за 1937—1938 гады органы НКВД пад кіраўніцтвам партыі правялі вялікую працу па разгроме ўнутраных «ворагаў народа» і шпіёнска-дыверсійнай агентуры замежных выведак. І хоць спыняцца на дасягнутым не варта, бо належыць працягваць змагацца з ворагамі і надалей, рабіць гэта, маўляў, цяпер трэба больш дасканалымі і надзейнымі метадамі.

Далей у пастанове адзначалася, што гераічная барацьба з ворагамі пры спрошчаным вядзенні следства і суда не магла абысціся без памылак і перагібаў, тым больш што, маўляў, і самі ворагі, якія заселі ў следчых і судовых органах, актыўна падрывалі сістэму з сярэдзіны, тым самым дыскрэдытуючы яе.

У якасці турмы ў Оршы выкарыстоўваўся будынак былога езуіцкага калегіума. Цяпер тут нішто не нагадвае пра жахі мінулага. Фота Змітра Дразда.

Сярод недахопаў адзначалася, што, атрымаўшы ліміты на арышты, супрацоўнікі НКВД не займаліся агентурна-асведамляльнай працай, абмяжоўваючы доказную базу прызнаннямі абвінавачанымі сваёй «віны», не пацверджанай ні паказаннямі сведкаў, ні экспертызай, ні рэчавымі доказамі. Пры гэтым следчыя масава фальсіфікавалі пратаколы допытаў і пры поўным патуранні пракуратуры штампавалі крымінальныя справы супраць невінаватых людзей. Вядома, у дакуменце адзначалася, што гэта рабілі не сумленныя камуністы, а ворагі, што прабраліся ў органы НКВД і пракуратуры. А дзе ворагі, там мусіць быць і бязлітасная барацьба з імі. Пасля гэтай пастановы пачалася кампанія па зачыстцы асабліва актыўных кіраўнікоў і супрацоўнікаў НКВД, якія ўдзельнічалі ў масавых рэпрэсіях. Пасля прыходу да ўлады ў НКВД Лаўрэнція Берыя ў 1939 годзе па ўсім СССР было арыштавана 937 і звольнена са службы 7 372 чэкісты. Праўда, варта адзначыць, што многія з непасрэдных удзельнікаў фальсіфікацый і бесчалавечных катаванняў абышліся лёгкім спалохам — у большасці выпадкаў нават не расследаваннем і судом, а толькі звальненнем. Для большасці ж цяжкія службовыя злачынствы ўвогуле не мелі наступстваў.

Але ў грамадскім жыцці краіны пазначыліся, хоць і невядома, як надоўга, новыя тэндэнцыі, і іх належала чуйна лавіць, каб, дзейнічаючы па звычцы старымі метадамі, не наклікаць бяды на ўласную галаву. Было пра што задумацца не толькі першаму сакратару ЦК КП(б)Б, але і функцыянерам больш нізкага ўзроўню, у тым ліку карным і судовым органам.

Суд над дзецьмі

Усяго праз месяц пасля гэтай дакладной запіскі справа аб антысавецкай моладзевай арганізацыі «Тры плюс ікс» з абвінавачаннем адразу па некалькіх «контррэвалюцыйных» артыкулах Крымінальнага кодэкса БССР паступіла ў Судовую калегію па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда. 2—5 жніўня 1939 года ў Віцебску адбыўся закрыты працэс.

У страшным злачынстве супраць савецкай улады абвінавачвалі дзевяцярых чалавек. Група была інтэрнацыянальная: у яе склад уваходзілі ўкраінцы, бацька і сын Аляксандры Алейнікавы, беларусы Уладзімір Страд, Уладзімір Закшэўскі і Аляксандр Заблоцкі, яўрэі Ісак Кузняцоў, Хая-Сара Бекер, Нохім Фукс і немка Марыя Везер. Наймалодшай са «злачынцаў-тэрарыстаў» (Хаі-Сары Бекер) было ўсяго 16 гадоў, тром чалавекам — 17, тром — 19, аднаму — 20 гадоў. Зусім дарослым быў толькі Аляксандр Алейнікаў-старэйшы, які нарадзіўся ў 1896 годзе.

Цяпер калегіум выглядае зусім не змрочна. Фота Змітра Дразда.

Можна ўявіць, з якім хваляваннем гэтыя фактычна яшчэ дзеці чакалі рашэння суда. На той момант усе ведалі пра сотні зніклых назаўжды суседзяў, абвінавачаных у самых страшных злачынствах.

Газеты таго часу не саромеліся заклікаць «расстраляць ворагаў, як шалёных сабак», а потым публікаваць і самі прысуды — натуральна, расстрэльныя. У гэтым выпадку абвінаваўчае заключэнне, зачытанае спачатку, таксама не абяцала аніякіх сюрпрызаў. Паводле яго:

«Папярэдняе следства прыйшло да высновы, што ўсе падсудныя складаюць контррэвалюцыйную падпольную моладзевую арганізацыю, якая называла сябе «Тры плюс ікс», ставячы сабе за задачу актыўную барацьбу супраць савецкай улады шляхам правядзення антысавецкай агітацыі з мэтай выклікання незадаволенасці сярод моладзі наяўным ладам, вярбоўку новых членаў у арганізацыю з антысавецкай, маральна разбэшчанай часткі моладзі, набыццё зброі для здзяйснення тэрарыстычных актаў над прадстаўнікамі савецкай улады, з мэтай рабавання і падрыхтоўкі сваіх удзельнікаў для нелегальнага пераходу за мяжу…

Усе гэтыя высновы абвінаваўчага заключэння галоўным чынам і ў асноўным пацверджаныя вытрымкамі з асабістых прызнанняў абвінавачваных на папярэднім следстве, а таксама спасылкай на дакументы ў выглядзе статута, праграмы, шыфру арганізацыі і пратаколаў нарадаў апошняй…»

Нечаканы паварот

Што ж… Усё нібыта было даказана, суду мусіла быць усё зразумела. Здавалася б, адзінае, на што маглі разлічваць абвінавачваныя, — гэта на змякчэнне прысуду ў сувязі з іх малалецтвам. Зрэшты, расстрэльныя і іншыя жорсткія прысуды выносіліся тады людзям усіх узростаў — ад самых юных да 80-гадовых старых.

Аршанскія Курапаты — Кабыляцкая гара. Фота Змітра Дразда.

Так бы і было ў 1937 ці 1938 гадах. Але тут год быў ужо 1939-ы. Канвеер масавых, збольшага пазасудовых рэпрэсій, як адзначалася вышэй, ужо быў прыпынены. І хоць справа маладых «контррэвалюцыянераў» паспяхова прайшла праз пракуратуру і следчыя органы і была накіравана ў суд, які перад гэтым проста афармляў сваім рашэннем высновы абвінавачання — тут здарылася такое, пра што раней немагчыма было і марыць. Суд пасля «глыбокай аб’ектыўнай праверкі абвінавачання» прызнаў, што высновы следства «з’яўляюцца неабгрунтаванымі, для гэтага ў справе няма ніякіх фактычных дадзеных і доказаў», і хоць арганізацыя сапраўды мела свае праграму, статут і шыфр, няма аніякіх падстаў прызнаваць, што яна рыхтавала тыя злачынствы, якія ёй інкрымінаваліся.

 

Вызваліць Эрнста Тэльмана!

Пры судовым разбіральніцтве высветлілася, што маладыя людзі, начытаўшыся прыгодніцкіх кніг, сапраўды збіраліся перайсці мяжу, але планавалі не праводзіць там контррэвалюцыйную дзейнасць, а… рабаваць багатых і аддаваць забраныя ў іх грошы бедным!

Таксама яны сапраўды збіраліся праводзіць тэрарыстычныя акты, але з мэтай… арганізацыі ўцёкаў з турмы лідара нямецкіх камуністаў Эрнста Тэльмана! Судовы вердыкт у выніку канстатаваў:

«Як выяўлена судовым следствам, удзельнікі гэтай арганізацыі «Тры плюс ікс» перш за ўсё і самі не ўсведамляюць сутнасці гэтай арганізацыі… самі не разбіраюцца ў «статутах»і «праграмных» пытаннях арганізацыі. Даказана, што большасць удзельнікаў арганізацыі… начытаўшыся фантастычнай літаратуры… уцягнутая ў арганізацыю, якая мае мэтай: падрыхтоўку яе ўдзельнікаў да падарожжаў, паездкі ў Сібір, а затым быў узяты курс на пераход мяжы ў адну з капіталістычных краін для рабавання банкіраў і наступнай дзяльбы нарабаванага з бяднейшым насельніцтвам. У арганізацыі мела таксама месца ідэя падрыхтаваць вызваленне з фашысцкіх засценкаў Эрнста Тэльмана і г.д.»

У гэтых радках дакладна выкладзеная рамантычная сутнасць гэтай «арганізацыі», якая не мела анічога супольнага з выстаўленымі абвінавачаннямі. Таму суд пастанавіў, што абвінавачанне не даказана, а канкрэтных фактаў контррэвалюцыйнай агітацыі з боку падсудных не выяўлена. У выніку сем чалавек з дзевяці былі вызваленыя проста ў зале суда.

Праўда, савецкая карная сістэма не магла працаваць ухаластую. Калі ўжо чэкісты стараліся ды працавалі, то нават калі яны дапусцілі перагібы, усё адно трэба было хоць некага пакараць. Інакш давялося б прызнаць, што следчыя і пракуроры дарма атрымліваюць свае заробкі. Не абышлося без ахвярных казлоў і тут: на іх ролю былі прызначаныя бацька і сын Алейнікавы. Галоўная адказнасць была ўскладзена на Алейнікава-малодшага, абвінавачанага ў тым, што ён… адцягваў увагу савецкай моладзі ад сацыялістычнага будаўніцтва.

За гэта яго асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў працоўных лагерах аддаленых мясцовасцяў СССР. Улічваючы, што ў тыя суровыя часы можна было пазбавіцца жыцця літаральна за нішто, — прысуд быў не такі ўжо і жорсткі.

 

Чэкісцкая правакацыя

Здавалася б, справа на гэтым была закрытая. Суд разабраўся, вінаватыя пакараныя, невінаватыя — на волі. Аднак вердыкт суда фактычна замаўчаў тое, што ў гэтай справе была не проста памылка. Пра гэта дакладна сведчыць адзін, у той час зусім сакрэтны, дакумент. 11 жніўня 1939 года Міністэрства юстыцыі пад грыфам «Зусім сакрэтна» пераслала 1-му сакратару ЦК КП (б) Беларусі Панамарэнку і сакратару Віцебскага абласнога камітэта Стулаву своеасаблівую справаздачу аб праведзенай працы Віцебскага абласнога суда за подпісам яго старшыні Грышчанкова. Менавіта яна і дае нам уяўленне пра прыхаваныя аспекты гэтай справы.

У справаздачы адзначалася, што адзін са следчых НКВД, сяржант дзяржбяспекі Юрый Механік, здымаючы копію з праграмы арганізацыі, сам прыпісаў у загалоўку, што гэта «праграма антысавецкай моладзевай арганізацыі «Тры плюс ікс», чаго ў арыгінале не было. Такім чынам, назва арганізацыі была проста выдумана самім чэкістам.

Далей у запісцы ішло апісанне метадаў працы Аршанскага гарадскога аддзела Упраўлення дзяржаўнай бяспекі НКВД. З гэтага тэксту вынікала, што члены арганізацыі «Тры плюс ікс» і будучыя падсудныя Кузняцоў і Бекер былі завербаваныя чэкістамі і працу па актывізацыі дзейнасці да таго часу ўжо практычна заняпалай арганізацыі рабілі з ведама і нават па заданні НКВД. Такім чынам, мела месца звычайная правакацыя. Нават на пасяджэнне арганізацыі, на якім былі праведзеныя арышты, некаторыя былыя сябры прыйшлі без усялякай ахвоты, паддаўшыся настойлівым угаворам, бо яны яшчэ з мінулага года страцілі да яе цікавасць.

Уся дзейнасць «антысавецкай арганізацыі» цалкам кантралявалася і накіроўвалася з НКВД. Яе членаў спецыяльна прымушалі ўдзельнічаць у гэтай аперацыі, каб потым са спакойнай душой паставіць іх да сценкі. Вядома, выканаўшы тым самым план па раскрыцці змоваў і атрымаўшы за гэта падзякі, узнагароды і званні.

Толькі дзякуючы часоваму зігзагу «палітыкі партыі», якая першапачаткова ўсяляк спрыяла менавіта такім метадам працы, у 1939 годзе сямі падлеткам удалося выратавацца ад найвышэйшай меры пакарання ці ад лагераў, якія яшчэ год таму такая стандартная чэкісцкая правакацыя ім стапрацэнтна гарантавала.

Зусім нядаўна тысячы падобных ліпавых спраў праходзілі праз «тройкі» і «двойкі», дзе прысуды «расстраляць» выдаваліся аўтаматычна, без вывучэння самой справы.

На жаль, нічога нам не вядома пра лёс падлеткаў, якія праходзілі па справе «Саюза прыгнечаных сялян», што згадваўся ў той жа дакладной запісцы Панамарэнку ад 2 ліпеня 1939 года. З вялізнай доляй імавернасці яна была злеплена паводле таго ж чэкісцкага рэцэпту.

Што ж тычыцца лёсу адзінага вядомага нам па справе «Тры плюс ікс» аршанскага майстра правакацый і фабрыкавання крымінальных спраў, сяржанта дзяржбяспекі Юрыя Механіка, то невядома, ці абвясцілі яму тады за падобнае злачынства хоць бы вымову. Вядома толькі, што пазней ён пайшоў на павышэнне, атрымаў дзяржаўныя ўзнагароды і даслужыўся да звання падпалкоўніка. Спецыфічныя таленты былі па заслугах ацэненыя злачыннай савецкай дзяржавай.

Паводле матэрыялаў: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 4-п, вопіс 1, справа 14611, аркушы 108—123.

Комментарии

Милиционер, который ведет канал витебского ГУБОПиКа, случайно выдал себя11

Милиционер, который ведет канал витебского ГУБОПиКа, случайно выдал себя

Все новости →
Все новости

Из смерти российского генерала в Украине делают героическую гибель, а он просто ехал пьяный5

В США завершили подсчет голосов на выборах президента3

Массовая атака дронов на Москву, более 30 беспилотников сбили1

Алексиевич в ТОКе: Если вы откажетесь читать Чехова и Достоевского, то упадете в провинциальность135

«Конституция не позволяет». В Украине прокомментировали предложение советника Трампа попрощаться с Крыма12

Дональд Туск: Нас ждут трудные времена18

В тиктоке нашли еще одну 100% примету белорусов21

Ученые не выявили связи между использованием социальных сетей и психическими проблемами

В поезде Минск-Брест внезапно умер итальянец17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Милиционер, который ведет канал витебского ГУБОПиКа, случайно выдал себя11

Милиционер, который ведет канал витебского ГУБОПиКа, случайно выдал себя

Главное
Все новости →