Здарэнні66

Мост пад Жыткавічамі закрылі і для пешаходаў, праз Прыпяць людзей возяць катары МНС

Мост над Прыпяццю ў Жыткавіцкім раёне, што трэснуў і прасеў, гадзіну таму закрылі і для пешаходаў. Людзей праз раку перапраўляюць тры катары МНС. Аўтамабілістам ж даводзіцца рабіць крук праз Мазыр і Столін альбо карыстацца пераправай у вёсцы Снядзін, што за 35 кіламетраў ад Жыткавічаў. Але ўжо ў панядзелак, абяцаюць мясцовыя ўлады, усё зменіцца — праз Прыпяць збудуюць пантонную пераправу.

Пераправу вырашылі зрабіць за сто метраў ад аварыйнага моста ўверх па цячэнні. Дастаўку саміх пантонаў з Пінска і Магілёва забяспечаць МНС і вайскоўцы. На транспарціроўку секцый наплаўнага моста пойдзе субота і нядзеля. У панядзелак пачнецца іх мантаж. Дарэчы, ён, на думку спецыялістаў не зойме шмат часу. Плануецца, што да вечара панядзелка пераправа ў 140 метраў даўжынёй і 6 метраў шырынёй будзе працаваць. Па ёй змогуць перапраўляцца не толькі легкавікі, але і велікагрузы.

Пакуль жа варыянтаў для аўтамабілістаў два - у 35 кіламетрах ад Жыткавіч, недалёка ад вёскі Снядзін, праз Прыпяць ходзіць паром. З учорашняга дня ён працуе кругласутачна. Альбо ж можна зрабіць крук у 270 км па дарозе праз Мазыр або Столін.

«Жыццё на тым баку берага не парушана. Там (у Тураве) ёсць усе неабходныя для жыцця аб'екты - райгаз, міліцыя, аб'екты аховы здароўя, прадуктамі харчавання зарэчная зона забяспечана», — запэўніў старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Дзмітрый Гайкевіч.

Каментары6

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі святар упаў на машыне з 20-метровай вышыні, але выжыў

Стала вядома, колькі афіцэраў у беларускае войска сёлета прызвалі з запасу1

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах1

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →