Грамадства1414

«Працоўнай мовай у яго была беларуская»: памёр былы мэр Мінска Аляксандр Герасіменка

На 72-м годзе жыцця памёр дзяржаўны служачы, дыпламат Аляксандр Герасіменка. Ён нарадзіўся ў 1946-м ва Уздзе Мінскай вобласці. Скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1969); завочнае аддзяленне Мінскай вышэйшай партыйнай школы КПБ, выкладчык грамадскіх дысцыплін (1986).

Ад 1991 да 1994 Аляксандр Герасіменка ўзначальваў Мінгарвыканкам, а таксама Мінскі гарадскі савет дэпутатаў. Адначасова ён быў дэпутатам Вярхоўнага савета 12-га склікання.

У 1995 Аляксандр Лукашэнка прызначае Герасіменку паслом у Балгарыю. Папрацаваў намеснікам міністра замежных справаў. Ад 2006 да 2013 быў паслом Беларусі ў Латвіі.

Пра Аляксандра Герасіменку згадвае праваабаронца-вясновец Алесь Бяляцкі, які папрацаваў разам з ім у гарсавеце.

«Ён быў з камуністычнай наменклатуры ніжэйшага ўзроўню. Калі мы былі разам у гарсавеце, ён ачольваў адзін з райкамаў Мінска, быў дастаткова маладым. На маю думку, ён адносіўся да адносна прасунутай групы тэхнакратаў, якія адначасова рабілі кар’еру ў кампартыі, аднак пасля таго, як разваліўся Савецкі Cаюз, знікла кампартыя, ён змог дастаткова моцна вырасці.

Па-першае, Герасіменка перайшоў на беларускую мову. Гэта была яго працоўная мова падчас працы ў Мінскім гарсавеце. Па-другое, ён стараўся займаць нейтральную пазіцыю, ён стараўся адысці ад камуністычнай мафіі, якая трымала пэўныя пазіцыі. З ім можна было вырашаць пытанні, у тым ліку датычныя беларускай культуры.

Ён мне нечым нагадвае Міхаіла Марыніча — гэта прыкладна адна група тэхнакратаў, для якіх незалежнасць Беларусі не была пустым гукам.

Герасіменка ў тыя гады адназначна не быў прыхільнікам Лукашэнкі. І тое, што яго адправілі паслом, — гэта, хутчэй, ганаровая высылка адной з рэальных палітычных фігур. Магчыма, у яго не хапіла такога баявога запалу. Была такая прадбачлівасць і асцярожнасць, таму ён не заняў больш прынцыповую пазіцыю, як зрабіў той жа Марыніч. Але па поглядах яны былі падобнымі — гэта дакладна.

У мяне да Аляксандра Герасіменкі супярэчлівае стаўленне. З аднаго боку, зразумела, ён быў прадстаўнікоў старой камуністычнай сістэмы, з якой мы змагаліся. З іншага — ён здолеў трансфармавацца, ён здолеў прыняць і адчуць нацыянальныя інтарэсы. Ён быў дастаткова дэмакратычным дзядзькам, ён здолеў адчуць плюсы дэмакратычнага грамадства. Тут ён разыходзіўся, канечне, з Лукашэнкам, бо ў яго іншыя падыходы да ўлады былі».

Каментары14

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА1

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца2

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С3

Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю1

Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА1

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку123

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА1

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →