Здароўе1313

Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная. Якая карыснейшая для здароўя? 

Лекавыя ўласцівасці рыбінага тлушчу адкрылі ў пачатку XIX стагоддзя, задоўга да адкрыцця вітамінаў. І ўжо ў пачатку XX правялі мноства даследаванняў, вывучыўшы харчаванне арктычных народаў, эскімосаў, інуітаў Канады і Ісландыі, якія, як аказалася, ніколі не хварэлі на атэрасклероз. Гэты факт і звязалі з вялікай колькасцю рыбы ў іх рацыёне, піша Likar.info.

Спяшаемся расчараваць аматараў чырвонай рыбы: незаменныя тлустыя кіслоты, якім нібыта багаты рыбін тлушч, насамрэч ўтвараюцца ў марскіх водарасцях. Таму выходзіць, што ямо мы толькі смачны тлуста-бялковы прадукт без Амега-3.

Чаму чырвоная рыба з супермаркета бескарысная

Рыба ў запрудах сілкуецца камбікармамі, а не планктонам. Таму ў тлушчах штучна выгадаваных рыб могуць назапашвацца дыяксіны, ртуць, пестыцыды і іншыя шкодныя злучэнні.

У ЗША, да прыкладу, нядаўна была ўведзена забарона на імпарт некаторых рыбных прадуктаў з Кітая ў сувязі з іх забруджваннем канцэрагенамі і вытворнымі антыбіётыкаў. Проста ў якасці прафілактычных сродкаў у штучныя вадаёмы дадаюць антыбіётыкі.

У якой рыбе насамрэч утрымліваюцца Амега-3

Амега-3 тлушчы трэба шукаць у селядцы і скумбрыі, а не ў ласосі. Як правіла, увесь супермаркетавы ласось нарадзіўся і рос у няволі, на штучных кармах, таму амега-3 там знайсці праблематычна, таму аматарам толькі чырвонай рыбы пажадана дапаўняць рацыён амега-3 тлустымі кіслотамі, якія ўтрымліваюцца ў вітамінных комплексах.

Амега-3 захаваны выключна ў сырой (засоленай або марожанай) рыбе, паколькі любая тэрмічная апрацоўка, няхай гэта будзе варэнне, смажанне або запяканне, змяняе іх формулу.

Для бяспечнага спажывання такой рыбы трэба купляць добра прасолены селядзец або скумбрыю, а затым вымочваць у вадзе.

Не выбірайце «маласольную» рыбу, каб знізіць рызыку заражэння глістамі.

Спалучайце рыбу з карыснымі «кампаньёнамі»: цэльназернавым хлебам, зелянінай, гароднінай, натуральнымі напоямі (настоем шыпшынніка, узварамі без цукру, бярозавым сокам).

Нашто парыць ногі ў воцаце? Просты сродак ад праблем, пра якія не прынята гаварыць

Недахоп вітаміну B12 — скрытая прычына шмат якіх хвароб

Каментары13

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка

Ангела Меркель заявіла, што Расія «не павінна выйграць вайну»4

112-гадовага мужчыну з Бразіліі прызналі найстарэйшым у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →