Памерла амерыканская актрыса Кэры Фішэр, больш вядомая па ролі Прынцэсы Леі ў «Зорных войнах»
Кэры Фішэр памерла ў шпіталі. Пра гэта паведамляе часопіс People са спасылкай на прадстаўніка сям'і.
Фішэр было 60 гадоў. Яна знаходзілася ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы Лос-Анджэлеса, куды яе даставілі пасля сардэчнага прыступу.
Фішэр знялася ў трох эпізодах «Зорных войнаў».
У сярэдзіне 1980-х яна выпусціла кнігу «Паштоўкі з абрыву», заснаваную на ўласным досведзе барацьбы з нарказалежнасцю.
У 2015 г. яна вярнулася ў акцёрскі склад сагі ў чарговым фільме «Зорныя вайны: Абуджэнне сілы».
Каментары