Брытанскі музыкант Джордж Майкл памёр на 54-м годзе жыцця, паведаміў журналістам яго выдавец. Паводле яго слоў, спявак мірна памёр у сябе дома ў графстве Оксфардшыр у Англіі, піша Бі-бі-сі.

Смерць выканаўцы пацвердзіла і мясцовая паліцыя. Менеджар спевака паведаміў, што прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

У 2011 годзе Джордж Майкл перанёс цяжкую форму пнеўманіі. Паведамлялася, што тады ён быў на мяжы жыцця і смерці, а з-за апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх ён мог страціць голас. Аднак пазней у тым жа годзе музыка абвясціў пра поўнае выздараўленне.

Джордж Майкл нарадзіўся ў 1963 годзе ў Лондане. Сваю музычную кар'еру ён пачаў у 1980-х гадах у складзе дуэта Wham, а пасля распаду гурту пачаў сольную кар'еру. Усяго музыка выпусціў шэсць сольных альбомаў.

За сваю кар'еру Джордж Майкл атрымаў мноства музычных прэмій, у тым ліку тры «Грэмі» і пяць прэмій MTV. Яго апошні альбом Symphonica выйшаў у 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0