Кіно33

Памерла Валерыя Заклунная

У Кіеве на 75 годзе жыцьця памерла савецкая і ўкраінская акторка тэатру і кіно Валерыя Заклунная. Пра гэта паведаміў у суботу Кіеўскі нацыянальны акадэмічны тэатар рускай драмы імя Лэсі Ўкраінкі.

Валерыя Заклунная асабліва запомнілася кінагледачам па маленькай ролі сяброўкі кіраўніка банды ў фільме «Месца сустрэчы зьмяніць нельга».

У паведамленьні тэатра на Фэйсбуку гаворыцца, што пайшла з жыцьця акторка, якая працавала на яго сцэне больш за 50 гадоў.

Валерыя Заклунная нарадзілася ў 1942 годзе ў Сталінградзе. У 1950 году сям’я пераехала ў Кіеў. У 1966 году Заклунная скончыла Школу-студыю МХАТ і з тых часоў працавала ў Кіеўскім акадэмічным рускім драматычным тэатры імя Лэсі Ўкраінкі.

У кіно Заклунная пачала здымацца з 1968 года. Сярод работ актрысы галоўныя ролі ў фільмах «Каханьне зямное», «Лёс», «Асабліва важнае заданне».

Была дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад кампартыі Ўкраіны.

Каментары3

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай29

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»8

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч5

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй1

Колькі беларусаў падтрымлівае Расію ў вайне? Вынікі новага апытання18

У Мінску адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай29

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →