Як расказаў Ігар Казмерчак з Оршы, у Алеся Шутава развілася хуткацечная пнеўманія. Стаў задыхацца чалавек. Спачатку думалі: сэрца. Але выявілася: запаленне лёгкіх.
Шутаў трапіў у шпіталь, і справы нібыта пайшлі на папраўку, але ўсё скончылася кепска.
Шутаву было 46 гадоў.
Развітанне адбудзецца 7 кастрычніка ў Оршы па адрасе Астроўскага 18а. Пачатак а 9 раніцы.
Алесь Шутаў зарабляў на жыццё рэпетытарствам, а ўсю энергію аддаваў барацьбе за нацыянальныя і грамадзянскія правы. Ён узначальваў аршанскую суполку Партыі БНФ.
Каментары