NY Times

NY Times

У ЗША ва ўзросце 79 гадоў памёр заснавальнік кампаніі Intel Эндру Гроўв, гаворыцца ў афіцыйнай заяве кампаніі.

Intel не ўдакладніла прычыны смерці бізнэсмэна, тым не менш вядома, што ў апошнія гады ён пакутаваў ад хваробы Паркінсана, паведамляе Рэйтэр.

У 1990-я гады Гроўв хварэў на рак прастаты, дапаўняе Асашыэйтэд прэс.

Гроўв заснаваў кампанію ў 1968 годзе і стаў яе першым работнікам.

Яго паспяховая работа спрыяла таму, што працэсары Intel Inside апынуліся больш чым у 80% персанальных камп'ютараў у свеце. Ён працаваў у Intel на працягу 37 гадоў.

Пры Гроўв Intel ў 1971 годзе стварыла свой першы камерцыйны мікрапрацэсар.

У 1997 годзе часопіс Time назваў Гроўва чалавекам года.

Ён таксама з'яўляецца аўтарам некалькіх кніг па менеджменце.

Гроўв нарадзіўся ў 1936 годзе ў Будапешце ў яўрэйскай сям'і. Ён перажыў нацысцкую акупацыю. Пасля ўварвання СССР у Венгрыю Гроўв збег у Аўстрыю, а затым адтуль эміграваў у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?