Станцыя New Horizons максімальна наблізілася да Плутона ФОТАФАКТ
Здымак Плутона, NASA
Даследчая касмічная станцыя NASA дасягнула максімальнай кропкі збліжэння з Плутонам. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў аўторак, 14 ліпеня, у афіцыйным твітары місіі.
Адлегласць паміж Плутонам і станцыяй складае цяпер прыкладна 8,150 міль, адзначаюць у касмічным агенцтве. Цяпер апарат праводзіць сканаванне экватара карлікавай планеты.
Гэта значная навіна, нават Google сёння прысвяціў падзеі застаўку.
Падарожжа да Плутона New Horizons пачалося ў студзені 2006 года. За 9 гадоў ён здолеў пераадолець 4 млрд 800 млн км. Плутон пазбавіўся статусу 9-й планеты Сонечнай сістэмы ў жніўні 2006 года, праз некалькі месяцаў пасля запуску зонда.
Каментары