Культура44

Дызайнер прапанаваў новы сцяг Зямлі ФОТА

Які са сцягоў вам больш падабаецца?

Графічны дызайнер Оскар Пернфельт (Oskar Pernefeldt) у межах праекту «The International Flag of Planet Earth» прапанаваў сцяг, што можа прадстаўляць Зямлю пры палётах на іншыя планеты.

На думку дызайнера, агульны сцяг усіх людзей мае быць сінім з сямю срэбнымі кольцамі, аб’яднанымі ў кветку.

Кветка сімвалізуе жыццё, сіні колер — акіяны, перасячэнне кольцаў — сувязь усяго на нашай планеце.

Мэта дызайнера— не толькі распрацаваць сцяг для касмічных палётаў, але і нагадаць зямлянам, што яны жывуць на адной планеце, нягледзячы на межы, ды што яны мусяць клапаціцца адзін аб адным і аб сваёй планеце.

Прапанова Пернфельта — далёка не першая ідэя сцяга Зямлі. Такія ідэі выказвалі і дызайнеры, і актывісты, і пісьменнікі-фантасты.

Напрыклад, у 1969 годзе амерыканскі дызайнер Джон МакКонэл прапанаваў сцяг Зямлі да першага (арганізаванага ім жа) Дня Зямлі. Яго прапанова — на сінім фоне фота Зямлі з космасу, вядомае як «The Blue Marble».

У наступным годзе Джэймс В. Кэдл, фермер з Ілінойса, ЗША, прапанаваў сваю версію сцяга Зямлі: на чорным фоне ў цэнтры сіні круг (Зямля), справа ад яго меншы белы круг (Месяц), злева — частка вялікага жоўтага круга (Сонца).

Як сцяг Зямлі можна разглядаць і сцяг ААН, прыняты арганізацыяй у 1946 годзе.

Ніводзін сцяг не выкарыстоўваецца як афіцыйны сцяг планеты. Касмічныя даследчыкі сёння выкарыстоўваюць сцягі сваіх краін альбо сімволіку касмічных місій.

Каментары4

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл22

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы4

Юрый Чыж пайшоў у расійскі суд, каб пазмагацца за свой малаказавод у Геленджыку

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва14

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам23

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты13

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл22

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →