Грамадства22

Ці была забастоўка у калгасе пад Хоцімскам?

Тыдзень таму шэраг беларускіх СМІ (у тым ліку і «Наша Ніва») перадрукавалі незвычайную для нашай краіны навіну: у Хоцімскім раёне механізатары зладзілі страйк і дамагліся звальнення старшыні калгаса. Але, як высветлілася, у рэальнасці ўсё было не зусім так.

Мясцовы грамадскі актывіст Валерый Каранкевіч, былы першы намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама, сцвярджаў, што 17 сакавіка механізатары калгаса «Кастрычнік-Бярозкі» адмовіліся выязджаць на працу, пакуль не будзе заменены старшыня Мікалай Саўчанка.

Той нібыта груба ставіўся да сваіх падначаленых. Жыхары Бярозак пацвярджаюць: Саўчанка сапраўды быў жудасным кіраўніком. У «Кастрычніку» ён прапрацаваў трохі больш за год, і паспяховым гэты час назваць нельга. Заробкі ўпалі, людзі, асабліва ўзімку, атрымлівалі капейчыны. І наладжваць зносіны з падначаленымі былы старшыня так і не навучыўся: абразы і грубасць былі звычайнай справай.

«У калгасе заробак вельмі малы, нават мінімалку не заўсёды атрымлівалі, — кажа Юлія, дыспетчарка СВК. — Зараз пачалася пасяўная, я працую па 12 гадзін, без выходных. Зарплата — 1,5 мільёна. Да таго ж, Саўчанка — хамло. Пастаянна былі крыкі, абразы. У яго павагі не было ні да каго, ён нікога не слухаў». Па словах Юліі, кіраўнік з Саўчанкі быў аніякі: кармоў не хапала, скаціна дохла, на вакцыну грошай не было, а старшыня абвінавачваў ва ўсім ветэрынараў. Прэтэнзіі да былога старшыні ёсць і ў тых самых механізатараў.

«Заробак узімку — 300 тысяч. Пыталіся, як жыць, яшчэ ж дзіця вучыцца, яго карміць… Саўчанка адказваў проста: няма грошай, і ўсё»,— распавядае адзін з іх. Прэтэнзіі ў работнікаў калгаса былі, але не больш за тое. «Напісалі там х***ю нейкую… Механізатары як працавалі, так і працавалі. Не было ніякіх забастовак»,— абураецца Галіна Міхайлаўна, галоўны аграном. Іншыя вяскоўцы пацвярджаюць — людзі абураліся, скардзіліся. Але каб на працу не выходзілі, такога не было.

Насамрэч Саўчанка звольніўся па ўласным жаданні. Тады ўжо пасаду старшыні СВК прапанавалі Мікалаю Кокатаву, які некалькі гадоў таму ўжо займаў яе. Пасля адбыўся планавы сход, на які і прыехалі прадстаўнікі райвыканкама, каб прадставіць новага старшыню. Вось і ўся справа.

Пры гэтым праблемы, якія існуюць у калгасе, ніхто не адмаўляе, нават Кокатаў прызнае, што прадпрыемства знаходзіцца не ў найлепшым стане, а Саўчанка не ўмее працаваць з людзьмі. Але былога старшыню ён падтрымлівае. Кажа, той зразумеў, што працаваць не атрымліваецца і «зрабіў як мужык».

Сам Мікалай Саўчанка з неахвотай, але пагадзіўся пагутарыць. Бачна, што сякая-такая крыўда ў яго засталася. Пра СВК ён кажа так: «Народ хоча працаваць менш, а зарабляць больш». А праблемы тлума- чыць па-рознаму: не закупілі ўгнаенне, не падрыхтавалі кармоў, падтрымка дзяржавы зменшылася… Але пра сваё звальненне не шкадуе, тлумачыць яго са звычайным беларускім фаталізмам: «Як выйшла, так выйшла».

А ў адказ на пытанні пра страйк Саўчанка толькі пасміхаецца. «Не было ніякага страйку, проста нехта напісаў, а ўсе паверылі. Увогуле, каб у нас менш верылі людзям, то было б лепш».

P.S. У сваю чаргу хоцімскі актывіст Каранкевіч працягвае сцвярджаць, што страйк быў. «У нас проста людзі запалоханыя»,— каментуе ён.

Каментары2

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

У Калінкавічах у 40 гадоў памёр прапаршчык патрульна-паставой службы 

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення2

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе9

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі8

Памёр беларускі саксафаніст Віталь Ямуцееў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Галоўнае
Усе навіны →