Здарэнні1111

Начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску затрыманы ў Літве

У нядзелю ўвечары на беларуска-літоўскай мяжы была затрыманая сямейная пара з Беларусі, якая не задэкларавала пісталетныя патроны. Мужчына — вельмі падобны на начальніка Следчага камітэта па Мінску.

21 верасня на КПП у Мядзінінкаі (Меднікі) падчас праверкі зарэгістраванага ў Беларусі легкавога аўтамабіля Honda CR-V выявілі некалькі дзясяткаў патронаў калібру 9 мм Luger, паведамляе пракуратура Літвы.

На гэтым аўтамабілі пасля прыватнай паездкі па Літве ў Беларусь вярталіся муж і жонка сярэдніх гадоў — грамадзяне Беларусі, распавялі ў пракуратуры. Распачатае расследаванне для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння.

«Муж і жонка былі затрыманыя, аб іх затрыманні ва ўстаноўленым парадку інфармавалі пасольства Беларусі ў Літве. Прадстаўнікам пасольства дазволілі сустрэцца з затрыманым Д.К. у панядзелак 22 верасня», — сказана ў паведамленні пракуратуры Літвы.

Некалькі крыніц паведамілі TUT.BY, што гаворка ідзе пра Дзмітрыя Канапляніка — начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску, які выязджаў у Літву па асабістых справах.

У пракуратуры Літвы TUT.BY не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю аб затрыманні Канапляніка. «Прынята рашэнне не выдаваць асабістую інфармацыю пра затрыманых, іх месцы працы», — сказалі там.

У пракуратуры Літвы сказалі, што «ў хуткім часе будзе прынята рашэнне аб меры стрымання».

У пасольстве Беларусі ў Літве аператыўны каментар даць не змаглі.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску толькі сказалі, што Дзмітрый Канаплянік знаходзіцца ў адпачынку ўжо тыдзень.

Ад іншых каментароў там адмовіліся.

Каментары11

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады3

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска грузавік захрас пад мостам — кіроўца не ацаніў вышыні грузу1

Белгідрамет упершыню сёлета абвясціў максімальны чырвоны ўзровень небяспекі

Абраннік Маргарыты Ляўчук расказаў, як пазнаёміўся з ёй і даведаўся пра дзіця9

«Няўжо мы, вернікі Беларусі, заслужылі такое пакаранне?» Парафія зачыненага Чырвонага касцёла звярнулася да Наталлі Пяткевіч5

КР падпісала мемарандум з украінскім фондам, заснавальнік якога праславіўся фразай «украінцы заслужылі вайну»30

Бондарава назвала Дзерманта «патлатым хлопчыкам», які «праявіў свой латэнтны гомасэксуалізм»15

Колькі дзяржава атрымала за экс-Mcdonald's

Учора на Беларусь заляцеў расійскі шахед. Што гэта было?4

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады3

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады

Галоўнае
Усе навіны →