30 муфлонаў неўзабаве з'явяцца ў лесапаляўнічай гаспадарцы Астравецкага лясгаса. Конкурс на іх закупку ужо прайшоў, і зараз ідуць работы па пашырэнні і рамонце вальераў.
Пакуль у Беларусі гэтых жывёл ніхто не разводзіць, ды і ў дзікай прыродзе нашай краіны яны не сустракаюцца. Яны распаўсюджаныя ў Арменіі, на поўначы Ірака, у Іране, на астравах Кіпр, Корсіка і Сардзінія. Муфлон — гэта дзікі від барана — добра пачуваецца як у гарах, так і на стэпавых пашах.
Паляванне на муфлонаў вядзецца здаўна. Галоўны трафей — вялікія спіральна закручаныя рогі. Праз некалькі гадоў у лясгасе плануюць адкрыць на іх паляванне.
Каментары