Грамадства

Ці будуць выключаць студэнтаў за ўдзел у апазыцыйных акцыях?

Апазыцыя дамаўляецца з эўрапейскімі ўнівэрсытэтамі пра магчымасьць працягу навучаньня беларускіх студэнтаў, якіх могуць выключыць з навучальных устаноў за ўдзел у пратэстах. А як у гэтай сытуацыі будуць паводзіцца ўлады – ці намераны выключаць студэнтаў за ўдзел у апазыцыйных акцыях?

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», больш за 300 студэнтаў беларускіх навучальных устаноў былі затрыманы падчас апазыцыйных акцый. Некаторыя зь іх арыштаваны. У Міністэрстве адукацыі ня хочуць верыць у гэтыя лічбы. Кіраўнік аднаго з упраўленьняў Міністэрства, Георгі Бутрым, сказаў:

(Бутрым: ) «Трэба глядзець, разьбірацца… Калі студэнт злосна, ня першы раз парушыў нейкі распарадак, дык і тады, я ня думаю, каб справа адразу ішла да выключэньня. Трэба, паміж іншага, разглядаць літаральна кожны выпадак. Разьбіраецца непасрэдна ВНУ, і ў кожным выпадку вядзецца індывідуальная работа, высьвятляюцца абставіны. Гэта ўсё робіцца даволі спакойна».

Да прыкладу, прарэктар Беларускага тэхнічнага ўнівэрсытэту Канстанцін Баландзін сказаў, што такіх студэнтаў у ягонай навучальнай установе мала.

(Баландзін: ) «Мы пакуль не разглядаем пытаньня аб тым, каб іх выключаць. Усё залежыць ад таго, як там факультэты разьбяруцца: дзе, што, хто й гэтак далей... Хто прапускаў заняткі… Як пісаў Дунін-Марцінкевіч, удзельнічаў у бойцы ці ня ўдзельнічаў. Гэтае пытаньне яшчэ вывучаецца».

Як жа ў Міністэрстве ўспрымаюць ініцыятыву эўрапейскіх унівэрсытэтаў?

(Бутрым: ) «Тое, што неафіцыйна сродкі масавай інфармацыі на гэты конт пішуць, не зьяўляецца для нас нечым сур’ёзным. Нічога канкрэтнага сказаць не магу. Так пытаньне не стаіць увогуле».

Адносна санкцый да студэнтаў, кіраўнік камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч кажа:

(Здановіч: ) «Пакуль знаходзіцца ў стадыі меркаваньня, ці будуць яны выключаны. Яшчэ пад вялікім пытаньнем знаходзіцца сам факт выключэньня. Тое, што ўнівэрсытэты Захаду гатовы прыняць тых студэнтаў, – на іхным уласным сумленьні».

Радыё Свабода

Каментары

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні4

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

На плоце магілёўскага прадпрыемства з'явіўся гістарычны мурал ФОТАФАКТ1

У Варшаве хлопец пагражаў нажом беларусу і ўкраінцы. Яму не спадабалася мова, на якой яны размаўлялі10

«Мне не далі жыцця — увесь час правяралі, трэціравалі». Былы палітвязень расказаў, чаму праз тры гады пасля вызвалення ўсё ж выехаў з Беларусі1

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША7

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні4

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Галоўнае
Усе навіны →