Здарэнні22

Ці выклічуць Ладуцьку ў суд над яго экс-намеснікам?

У справе фігуруе разнабой у дакументах Мінгарвыканкама, падпісаных чыноўнікам.

У Мінскім абласным судзе працягваецца разгляд справы былога першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Васільева.

21 снежня былі дапытаныя сведкі па гэтай справе: намесніца сталічнага кіраўніка Жанна Бірыч, экс-намеснік Сяргей Радаман і начальніца юрыдычнага аддзела Мінгарвыканкама Ірына Вусава.

Пытанні тычыліся заключэння дамовы з чэшскай фірмай на будаўніцтва ў Мінску завода па перапрацоўцы смецця. У сувязі з гэтым сталі вядомыя некаторыя акалічнасці. У прыватнасці,

на дамове паміж сталічнай мэрыяй і чэшскай фірмай стаіць дата — 31 сакавіка 2011 года. А сюжэт з гэтага падпісання на тэлеканале СТБ з’явіўся яшчэ 16 сакавіка.

Пра гэта сведчаць матэрыялы справы, агучаныя на працэсе. Г.зн. дамова падпісвалася на два тыдні раней, прычым у святочнай атмасферы. Але яшчэ больш цікавы факт, што

ад чэшскай фірмы ў Мінгарвыканкам заява з просьбай заключыць з імі інвестыцыйны праект паступіла 17 сакавіка.

Начальніца юрыдычнага аддзела Мінгарвыканкама на судзе выказала версію, як магло атрымацца, што заява паступіла пасля падпісання дамовы. Заява магла падавацца раней, але праз магчымыя недапрацоўкі ці памылкі магла перапісвацца і зноў падавацца. Але гэта толькі меркаванне. Было б цікава даведацца, што пра гэта думае сам старшыня гарвыканкама Мікалай Ладуцька, які падпісваў дамову. Хаця зразумела, што ён асоба тэхнічная ў такіх справах — дакументы рыхтуюць яго надначаленыя.

Пакуль ні адзін з бакоў не заявіў пра жаданне дапытаць у судзе Ладуцьку.

Але працэс не скончаны. Можа яшчэ і пабачам мэра на судзе над яго экс-намеснікам.

Што да чэшскай фірмы «ЭкаКлінЭнэрджы», то завод яна ў Мінску не пабудуе. Прынамсі, папярэдняя дамова разарваная ў кастрычніку. А ў лістападзе ў Гаспадарчы суд падалі заяву аб спагнанні штрафных санкцый з фірмы, паколькі сама фірма таго не выканала.

Каментары2

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →