Вяскоўкі хварэюць на рак грудзей радзей за гараджанак
12.12.2003 / 13:0
Анколяг Леанід Путырскі: «Любоў і ўвага блізкіх дапамагае чалавеку пазбыцца хваробы»
«НН»: Амаль чвэрць стагодзьдзя Вы змагаецеся з ракам. Як Вы ўяўляеце яго?
Л.П.: Некаторыя ўяўляюць яго жывой істотай, якая жыве ў чалавеку і не падпарадкоўваецца законам цела. Але насамрэч гэта клетка, якая праз мутацыю сталася не такой, як астатнія. Ні гармоны, ні мозг не кіруюць паламанай клеткай. Яна множыцца, утварае «горад у горадзе». І зьнішчыць гэты варожы лягер можна толькі апэрацыяй, апраменьваньнем, хіміятэрапіяй.
«НН»: Кажуць, рак грудзей — хвароба некаханых жанчын?
Л.П.: Ня цалкам, але ад гэтага залежыць шмат. Рак малочнай залозы прызнаны нэрвовазалежнай пухлінай. Абстаноўка на працы таксама важная. У нас часта бываюць пэдагогі, іншыя працаўнікі інтэлектуальных, гарадзкіх прафэсіяў. А вяскоўкі бываюць значна радзей.
«НН»: А раптам вяскоўкі проста ня едуць у лякарню, а цягнуць да апошняга?
Л.П.: Усё роўна мы даведваемся пра прычыны сьмерці. Статыстыка кажа: калі ў Менску 61 жанчына з кожных 100 тыс. летась захварэла на рак грудзей, то ў вёсках захварэлі 35—40 жанчын на 100 тыс.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Гутарыла Сьвятлана Курс