Ізноў Пінігін

28.11.2003 / 13:00

Спэктакль Мікалая Пінігіна «№13 (поўная бязглузьдзіца)» паводле п’есы Рэя Куні нагадвае бляшанку зь печывам, упрыгожаную выявамі лёнданскіх краявідаў.

Высакаякасны, стылёвы прадукт. Прэм’еру іграюць у Доме афіцэраў.

На сцэне — густоўныя дэкарацыі ў бяспройгрышным «брытанскім стылі» (сцэнаграфія Зіновія Марголіна). Уваходы і шафа ў выглядзе чырвоных тэлефонных будак, клятчастая шатляндка на пледах і канапах, брытанскі сьцяг на фіранках і нават майтках, Біг-Бэн за акном.

Нягледзячы на «брытанскую» аздобу, спэктакль далёкі ад стэрэатыпнасьці. Глядзіцца ён лёгка й успрымаецца як камэдыя па-за часам і межамі. Сюжэт пабудаваны на даволі тыповых сытуацыях, якія ў гэтай п’есе, аднак, набываюць нетыповае разьвіцьцё.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Марыя Салаўёва