У Івянцы між касьцёлам і царквою
10.10.2003 / 13:00
Івянец ляжыць далёка ад галоўных шляхоў, на ўскрайку Налібоцкай пушчы. Гэта каштавала яму раённага статусу, але захавала яго ў першароднай чысьціні ад чужых уплываў. Мястэчка пераважна каталіцкае, тут дзейнічаюць два касьцёлы. Адзін зь іх, францішканскі, — дыямэнт беларускага барока.
Івянецкая кафля, івянецкія цукеркі-«кароўкі», музэй Дзяржынскага. Праваслаўная царква, пабудаваная на месцы трэцяга касьцёлу. І новая славутасьць мястэчка — вялізны «Dom Polski», перароблены з былога ўнівэрмагу.
Як Пясэцкі вярнуўся
У касьцёле сьвятога Міхала ў нядзелю парафіяльнае сьвята. Многія івянецкія каталікі адразу пасьля фэсту кіруюцца ў Польскі дом. Гэты прыгожы двухпавярховы будынак стаіць у цэнтры гораду, паміж касьцёлам і царквой. А 14-й там пачынаецца імпрэза, прысьвечаная Сяргею Пясэцкаму — пісьменьніку, шпіёну і авантурысту. Падобная імпрэза ў Менску, у Нацыянальнай бібліятэцы, была забароненая, а ў Івянцы не сустрэла ніякіх перашкодаў. Канфэрэнц-заля перапоўненая. Паслухаць госьця зь Менску, Юзафа Тараня, прыйшлі пераважна людзі сталага веку. Тарань распавядае аб прыналежнасьці Пясэцкага да партызанаў-«зяленадубаўцаў», да беларускага аддзелу польскага войска. Слухачы дзеляцца ўражаньнямі і ўспамінамі. Тут жа, у Польскім доме, фотавыстава, прысьвечаная пісьменьніку.
Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".