Мацьвяйчук: Выпускнікоў Унівэрсытэту культуры масава адправяць у вёскі

10.05.2007 / 13:18

Вырашыць праблему дэфіцыту высокакваліфікаваных кадраў у вёсцы дапаможа жорсткі падыход да размеркавання выпускнікоў ВНУ. Аб гэтым заявіў у размове з журналістамі міністр культуры Беларусі Уладзімір Мацвяйчук, які сёння прыняў удзел у выязной калегіі Міністэрства культуры ў Магілёўскай вобласці. На пасяджэнні разглядалася работа ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама па выкананню Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005‑2010 гады.

Як адзначыў Уладзімір Мацвяйчук, галоўная задача вышэйшых навучальных устаноў краіны, якія рыхтуюць спецыялістаў у сферы культуры, і ў першую чаргу універсітэта культуры — заняць жорсткую пазіцыю па падрыхтоўцы і накіраванню маладых спецыялістаў менавіта ў рэгіёны. І ў гэтым годзе такі падыход пры размеркаванні спецыялістаў удалося ажыццявіць. У прыватнасці, калі ў 2006 годзе 72 працэнты выпускнікоў універсітэта культуры засталіся працаваць у Мінску, у асноўным у рэспубліканскіх культурных установах, то на сёння каля 80 працэнтаў выпускнікоў паедуць працаваць у рэгіёны.

Міністр дадаў, што работа ў рэгіёнах, а тым больш у аграгарадках пойдзе толькі на карысць моладзі, якая стане лепш разумець жыццё ў вёсцы, жыццё ў цэлым і месца культуры ў грамадстве.

БЕЛТА

Ілюстрацыя — кадар з мультфільму «Вожык у тумане», hedgehoginmist.narod.ru