«Слава Расіі»: на Славянскі марш у Магілёве сабралася 20 чалавек
дадаўся поўны фотарэпартаж
25.11.2012 / 13:31
Выступае Сяргей Рыжоў, былы ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 г.
Заяўнікам акцыі выступіў магілёвец Дзмітрый Дзенісенка як прыватная асоба. Дзенісенка заклікаў «выступіць у падтрымку традыцыйных духоўных каштоўнасцей, ідэі славянскага адзінства, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, а таксама супраць глабалізацыі».
Шэсце колькасцю 20 чалавек прайшло па вуліцы Чалюскінцаў да стадыёна ДК Завода штучнага валакна. Удзельнікі скандавалі «Слава Расіі», «Пака мы едіны — мы непобедімы».
Удзельнікі хацелі выкарыстаць расійскія манархічныя
На мітынгу выступіў з прамовай заяўнік шэсця Дзмітрый Дзенісенка.У ім узяў удзел Сяргей Рыжоў з Віцебска, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Рыжоў заявіў, што «цяпер славянскія дзяржавы раздзелены, што адмоўна ўплывае на жыццё і дабрабыт народаў».