Практычны «Жалезны купал», або Чым Ізраіль абараняецца ад палесцінскіх ракет
21.11.2012 / 12:28
Ракета сістэмы «Жалезны купал» перахоплівае палесцінскую некіраваную ракету падчас аперацыі «Воблачны стоўп».
Камандны пункт батарэі сістэмы «Жалезны купал».
Пускавая ўстаноўка.
Радар сістэмы «Жалезны купал».
Менавіта ў сістэме знішчэння варожых ракетаў «Жалезны купал» Ізраіль бачыць прычыну паспяховасці сваёй аперацыі «Воблачны стоўп» па знішчэнні вайсковай інфраструктуры ісламісцкага руху «Хамас» у Сектары Газа.«Жалезны купал» — ізраільская сістэма перахопу некіраваных ракетаў, якія запускаюць палестынцы.
«Жалезны купал» мае адну цікавую тэхналагічную ўласцівасць: сістэма пралічвае траекторыю палесцінскіх ракетаў ды збівае толькі тыя, якія патэнцыйна могуць дасягнуць гарадоў. Вельмі практычна: дае вялізную эканомію сродкаў.Эфектыўнасць сістэмы ацэньваецца ў 90%.
З пачатку аперацыі «Воблачны стоўп» Ізраіль выпусціў ужо 360
Але калі б палесцінскія ракеты дасягалі гарадоў ды гінула мірнае насельніцтва, Ізраіль быў бы вымушаны распачаць нашмат даражэйшую наземную аперацыю зачысткі Палесцінскай аўтаноміі ад пускавых установак.Экс-міністр абароны Ізраілю Амір Перэз кажа, што адзін запуск ракеты сістэмы «Жалезны купал» каштуе ад 30 да 50 тысячаў даляраў.
Адзіная праблема «Жалезнага купала» — паспець вырабляць столькі ракетаў, колькі патрэбна для войска. Невялікія кампаніі, што выпускаюць ракеты і элементы «Купала», працуюць дзень і ноч, каб папаўняць запасы ўзбраення.Максімальны радыус дзеяння ўстановак «Жалезнага купала» на сёння складае 70 кіламетраў, але плануецца павелічэнне адлегласці дзеяння да 250 кіламетраў.
Пакуль Міністэрства абароны Ізраілю (на амерыканскія гранты) фінансуе выраб новых ракетных установак «Жалезнага купала». Калі іх стане 13, яны пакрыюць тэрыторыю краіны цалкам.
Палесцінцы ж супраць ізраільскіх ракет і ВПС безабаронныя: у Сектары Газа знішчана вялікая частка абарончай інфраструктуры. Пры гэтым загінула больш за 100 арабаў, у тым ліку жанчыны й дзеткі. Прыкладна палова з іх — мірныя жыхары. Пры гэтым Ізраіль працягвае пастаўляць у анклаў электраэнэргію, прадукты. У вайне нерваў у ХХІ стагоддзі перамагае той, хто мае больш перадавыя тэхналогіі.
За мяжой таксама існуе значны попыт на «Жалезны купал».
Экспартны ж кошт, бясспрэчна, будзе перавышаць 50 мільёнаў даляраў — столькі сёння каштуе батарэя сістэмы «Жалезны купал» для «ўнутранага спажывання».
«Жалезны купал» — сістэма супрацьракетнай абароны Ізраілю, прынятая на ўзбраенне ў 2011 годзе. Кожная батарэя, якая складаецца з радарнай устаноўкі, каманднага цэнтра ды трох пускавых установак на 20 ракетаў, можа абараняць тэрыторыю плошчай у 150 квадратных кіламетраў. Радыус дзеяння кожнай