Пэтрэус, і ягоная каханка-біёграф, і жонка - фоты

12.11.2012 / 14:25

Генепал Пэтрэус і ягоная асабістая біёграф. Фота Франс Прэс - Джэці Іміджыз.

Справа налева: жонка Пэтрэуса Холі, з якой яны пражылі 37 гадоў, місіс Джыл Келі, якой пагражалі місіс Бродвэл, муж місіс Келі, сам генерал Пэтрэус. Фота Асашыэйтэд прэс.

З'яўляюцца новыя дэталі пра сувязь знакамітага генерала Дэвіда Пэтрэуса і ягонага асабістага біёграфа Полы Бродвэл. Аказаецца, ФБР даўно перахапіла іх асабістую перапіску, дзеля якой чатырохзоркавы генерал завёў электронны адрас пад псеўданімам.

Бродвэл суправаджала генерала ў паездках як біёграф.

Стала вядома, што справа распачалася пасля таго, як пэўная місіс Джыл Келі, знаёмая генерала Пэтрэуса па горадзе Тампа, штат Фларыда, дзе ён служыў, атрымала лісты з пагрозамі з э-мэйла, які, як выяснілі следчыя, належаў місіс Бродвэл.

Місіс Бродвэл была замужам і жыла ў штаце Паўночная Караліна.

СГ