Экс-міністр Мартынаў стаў кіраўніком прадстаўніцтва «РуссНефть» у Беларусі

Чарговы топ-чыноўнік пасля адстаўкі сыходзіць у расейскі бізнэс.

15.10.2012 / 15:10

Экс-кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прызначаны спецыяльным прадстаўніком ТАА НК «РуссНефть» (кіраўнік — Міхаіл Гуцарыеў) у Рэспубліцы Беларусь, пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

Сяргей Мартынаў кіраваў МЗС Беларусі з 2003 г. 20 жніўня ён быў адпраўлены ў адстаўку, кіраўніком МЗС стаў Уладзімір Макей.

Раней працаўладкаваліся ў расейскіх структурах экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта кадэбіст Урал Латыпаў, экс-кіраўнік КДБ Леанід Ерын, экс-міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, экс-кіраўнік Беларускай чыгункі Рахманько, экс-кіраўнік Кіраўніцтва справаў прэзідэнта Ціцянкоў. У Маскве ў структурах ЕўрАзЭС працуе экс-прэм'ер Сідорскі.

Што да кампаніі «РуссНефть», то яна ўваходзіць у дзясятку найбунейшых нафтавых кампаній Расіі.