«Табу»

ТВ, 15 красавіка, нядзеля

Фільм Нагіса Асімы.

15.04.2007 / 10:49

НТВ, 23.40

Табу

Японія – Францыя – Вялікабрытанія, 2000, каляровы, 95 хв.

Рэжысэр: Нагіса Асіма

Ролі выконваюць: Рухей Мацуда, Такешы Кітана, Шынджы Такеда

Жанр: Гісторычная драма

Адзнака: 8,5 (з 10)

Японія, 19 стагодзьдзе. Канец эпохі самураяў. Вайсковая кляса ўсё яшчэ спрабуе ўтрымаць уладу. Сярод новых апалчэнцаў – пекны 18-гадовы юнак (Рухей Мацуда). У атрадзе юнак выклікае рэўнасьць, забойствы й зачараваньне. І толькі самурай Хідзіката (Такешы Кітана) здольны ўбачыць праўду.

Касьцюмная драма, дзе павенчаныя Танатас і Эрас (што характэрна для творчасьці Нагісы Асімы); цырымоніі знаходзяць сьмерць, а каханьне вядзе да магілы.

Дзівосная каліграфія кадру з чорна-сінім туманам, трывожная музыка Руічы Сакамоты; зрубленая сакура, адсечаная галава, пачуцьцёвыя інтанацыі. Фільм толькі здаецца гомасэксуальным дэтэктывам у самурайскіх шатах. Ягоная аснова – клясычныя японскія гісторыі пра прывідаў, дзе замест дэманіцы-жанчыны – жывы бледнатвары спакушальнік.

Усе фільмы