У Гродне на ЦЭЦ-2 зафіксавана перавышэнне радыяцыі ў 50 разоў

«Фаніла» абсталяванне, прывезенае індыйцамі ў рамках рэканструкцыі ЦЭЦ.

12.09.2012 / 15:39

12 верасня ў 10:40 пры правядзенні радыяграфічнага кантролю зварных злучэнняў пры рэканструкцыі абсталявання ў парагазатурбінным цэху ЦЭЦ-2 выяўлена перавышэнне радыяцыйнага фону ў падвесных элементах катла-ўтылізатара на вышыні каля 20 метраў.

У радыусе двух метраў ад крапяжоў перавышэння радыяцыйнага фону не выяўлена. Доступ людзей у небяспечную зону абмежаваны, ніхто не пацярпеў. Тэрыторыя агароджаная (каля 30 кв.м.). Работнікі службы хімічнай і радыяцыйнай абароны Гродзенскага пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада МНС сумесна з абласным цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правялі замеры радыяцыйнага фону.

Узровень склаў 6-10 мЗв/г, што з'яўляецца значным перавышэннем нормы (у 50 разоў).
Працуе камісія па высвятленні абставінаў здарэння. Плануюцца мерапрыемствы па замене і ўтылізацыі «фанячых» канструктыўных элементаў. Абсталяванне выпушчана і пастаўлена з Індыі.