У ДТЗ у Валожынскім раёне атрымалі траўмы пяцёра чалавек

У тым ліку двое дзяцей.

06.09.2012 / 11:19

Пяцёра чалавек, у тым ліку двое дзяцей, пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Валожынскім раёне.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося 5 верасня каля 12.30 непадалёк ад вёскі Рудня.

36-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем аўтамашыны «Фольксваген Вента», з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

У выніку аварыі атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя ў Валожынскую цэнтральную раённую бальніцу кіроўца легкавога аўтамабіля, яго жонка 1983 года нараджэння, іх дзеці — 9-гадовая дзяўчынка і 8-гадовы хлопчык, а таксама яшчэ адна пасажырка 1991 года нараджэння, якая таксама знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.