Беларусы сталі адмаўляцца ад лішніх сім-картак

05.09.2012 / 11:00

Сотавы аператар velcom занепакоены зніжэннем узроўню пранікнення сотавай сувязі ў Беларусі,
заявіў журналістам галоўны выканаўчы дырэктар ЗП «Вэлком» Гельмут Дуз.

Узровень пранікнення сотавай сувязі ўпершыню знізіўся ў Беларусі ў першым паўгоддзі гэтага года.

Прычым калі ў аператараў velcom і МТС колькасць абанентаў у другім квартале вырасла, то ў аператара life:) знізілася на 500 тыс.

«Але гэта тэндэнцыя прымушае задумацца не толькі асобнага аператара, а галіну ў цэлым», — адзначыў Гельмут Дуз. На яго думку, узровень пранікнення сотавай сувязі ў Беларусі зніжаецца, паколькі абаненты адмаўляюцца ад лішніх сім-картак. Па меры таго, як скарачаецца розніца паміж цэнамі на званкі ўнутры сеткі і ў іншыя сеткі,

абаненты ўсё больш аддаюць перавагу аднаму аператару.