Крыжаноўскі дэпутатцы Шылавай на тэледэбатах: «Ідзіце і варыце боршч» — відэа
дадалося відэа
Дэбаты з удзелам старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і актора Яўгена Крыжаноўскага ператварыліся ў спектакль.
05.09.2012 / 17:30
У дэбатах па
«Уладным» кандыдатам на гэтай акрузе лічыцца скандальна вядомая дэпутатка Святлана Шылава.Яна праславілася сваёй заявай пра тое, што заробку ў тры мільёны рублёў дастаткова для сям’і з двума дзецьмі. Менавіта да яе адрасавалі свае вострыя пытанні і Лябедзька, і Крыжаноўскі, ператварыўшы дэбаты ў спектакль.
«Мне здаецца, што хопіць аднаго тэрміну, — пачаў здалёк пытанне да доктаркі Шылавай Яўген Крыжаноўскі. — Яна выдатны спецыяліст.
Прафесія чакае вас, Святлана Дзмітрыеўна! Я лічу, што трэба вяртацца ў сям’ю».Шылава паспрабавала адказаць, што падчас дэпутацтва працягвала доктарскую дзейнасць, і менавіта яе веды патрэбныя парламенту. Аднак Крыжаноўскі зноў вярнуўся да тэмы, калі Шылава заявіла, што з’яўляецца намесніцай Саюза жанчын Беларусі.
«Вы ж паважаеце Лідзію Міхайлаўну Ярмошыну? А што яна сказала ў жывым эфіры? — звярнуўся ён за дэпутаткі і, не даючы адказаць, працягнуў: — Яна сказала: жанчыны, не займайцеся палітыкай, варыце баршчы. У вас трое дзяцей, муж, варыце ім баршчы».Шылава паспрабавала выкруціцца з сітуацыі, робячы кампліменты Ярмошынай, але пра боршч так і не адказала.
Лябедзька за час дэбатаў паспеў узгадаць многія праблемныя пытанні — тое, што дваццаці кандыдатам у дэпутаты ад АГП не дазволілі звярнуцца да выбарцаў з тэлеэкрану, фальсіфікацыі і маніпуляцыі на папярэдніх выбарах у парламент, адказнасць уладаў за эканамічны крызіс, наяўнасць у краіне палітвязняў.
Калі ж Шылава задала яму пытанне з падколкай, хто пойдзе ў парламент у выпадку перамогі Раманоўскага — Лябедзька ці сам Раманоўскі, старшыня АГП не палез за словам у кішэню. «Калі ў Беларусі будуць выбары, выбяруць Раманоўскага, і ён будзе годным кандыдатам.
А ў нас пакуль не выбіраюць, а прызначаюць, таму хутчэй за ўсё будзеце дэпутатам вы», —адрэзаў ён.