Бел-чырвона-белы сцяг над прорвай паміж скаламі — фотафакт

21.08.2012 / 16:25

Гэтае фота нам даслаў чытач, які падпісаўся нікам Воўча Здань. На здымку — ён уздымае нацыянальны сцяг над К'ёрагболтанам (Kjeragbolten) у Нарвегіі. Гэта самы небяспечны камень у свеце. Ён размяшчаецца на вышыні каля 1000 м над прорвай паміж дзвюма скаламі. Небяспека ў тым, што ад парыву ветру можна зваліцца.

КМ