Неўязны Макей прызначаны міністрам замежных спраў
Сяргей Мартынаў вызвалены ад пасады кіраўніка МЗС «ў сувязі з пераходам на іншую працу».
20.08.2012 / 14:05
Уладзімір Макей, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі. Сяргей Мартынаў вызвалены ад пасады кіраўніка МЗС «ў сувязі з пераходам на іншую працу».
Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 жніўня, паведамляе
Цікава, што міністрам замежных справаў стаў чалавек, які ёсць у чорным спісе Еўрасаюза ў ліку асобаў, якіх лічаць адказнымі за рэпрэсіі ў Беларусі.