«37» — кароткамэтражны мастацкі фільм пра «плюшавы дэсант»

05.08.2012 / 18:30

У рэдакцыю Радыё Свабода даслалі відэа з кароткім гульнявым кароткамэтражным фільмам «37». Дзеяньне адбываецца ў турме КДБ.

Сьледчы праводзіць допыт удзельніка «плюшавага дэсанту». Фільм здымаўся ў Польшчы.

У галоўнай ролі — дырэктар Беларускага Інфармацыйнага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк. Ахоўнікаў сыгралі Алесь Яшчанка і Марцін Андрукайтыс. Апэратар — Арманд Урбаняк. Рэжысэр — Мара Нальшанская.