Ларын сустрэлася з жонкай Бяляцкага: «Ваша змаганне справядлівае»
Пераможца «Еўрабачання» таксама падпісалася пад петыцыяй у адмену смяротнага пакарання.
14.07.2012 / 00:34
Лорын жонцы Бяляцкага: Ваша змаганне справядлівае.
Лорын падпісалася пад зваротам за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.
Яна выслухала жонку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага...
...і абаронцу рэпрэсаваных, юрыста Валянціна Стэфановіча.
Шведская спявачка Ларын, пераможца сёлетняга Еўрабачання, пасля свайго выступу ў Віцебску на «Славянскім базары» сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук, намеснікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі.
Яна выказала словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым беларускім палітзняволеным, падпісалася пад петыцыяй аб забароне смяротнага пакарання ў Беларусі.
Шведская зорка
Яна падрабязна цікавілася ўмовамі ўтрымання Бяляцкага ў турме, колькасцю беларускіх палітвязняў, станам захавання правоў чалавека, свабодай выказванняў у Беларусі, леташнімі «маўклівымі пратэстамі».
У Натальлі Пінчук яна падрабязна распытвала пра справу Бяляцкага і жыццё сям’і пасля арышту, захаплялася мужнасцю Алеся і Наталлі. Наталля Пінчук распавядала ёй:
«Ужо хутка, праз 20 дзён, будзе год, як Алесь у зняволенні. Гэты год быў цяжкі. Зараз ён у Бабруйскай калоніі, яму створаныя даволі цяжкія
Выслухаўшы Наталлю, Ларын назвала яе «вельмі моцнай жанчынай»:
«Я разумею, чаму Алесь вас кахае… Я вельмі спадзяюся, што ўсё наладзіцца, што яго як найхутчэй выпусцяць, жадаю гэтага ад шчырага сэрца. Вельмі шкада, што такая цудоўная сям’я разлучаная, сын у адным месцы, маці ў другім, а бацька ў турме. Але ваша змаганне справядлівае».
Ларын распавяла, што яна шмат даведалася пра Беларусь ад шведскай праваабаронцаў, а таксама ад сваіх фанаў, якія пісалі ёй пра Беларусь у сацыяльных сетках:
«Я была шчаслівая даведацца, што ёсць так шмат людзей, якія хочуць дапамагчы, якія могуць дапамагчы. Ім толькі патрэбная інфармацыя пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і пра тое, якім чынам яны могуць паспрыяць ёй»
Ларын распавяла, што ў яе не было страху перад прыездам у Беларусь.Яна сама родам з Марока, бачыла беднасць, карупцыю, парушэнне правоў чалавека, розныя магчымасці для мужчын і жанчын. Атрымаўшы запрашэнне выступіць у Віцебску на «Славянскім базары», Ларын усё ж доўга думала, ці ехаць у краіну, дзе парушаюцца правы чалавека. Але выбар зрабіла на карысць аматараў яе творчасці:
«Тут ёсць людзі, якім падабаецца мая музыка. Калі б я не прыехала, гэта было б непавагай да іх.Таму я і прыехала выступіць з гэтай сцэны, каб падзяліцца тым, што маю. А
Ларын з ахвотай падпісалася пад петыцыяй з заклікам скасаваць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Яна сардэчна абняла Наталлю Пінчук, выказала шмат цёплых пажаданняў беларусам, і перш за ўсё — свабоды.