Беларускія баскетбалісткі выйшлі на Еўра!
Беларусь — Украіна — 68:60.
11.07.2012 / 22:30
Настассю Верамеенку (№10) сёння было не стрымаць
Цягам месяца наша каманда згуляла восем матчаў у адборачнай групе. Супернікі былі не тое, каб вельмі грозныя, але здольныя папіць крыві — Венгрыя, Ізраіль, Партугалія, Украіна.Каго не дабралі, дык гэта Алену Леўчанку, якая аддала перавагу жаночай НБА, а не зборнай. Плюс Наталля Марчанка вырашыла развітацца з кар’ерай гульца. Вельмі недарэчнай была яшчэ эпідэмія траўмаў. Каманда пазбавілася многіх лідараў.
Таму той жа Настассі Верамеенкі часам прыходзілася праводзіць на пляцоўцы больш за 35 хвілін.
Цыкл каманда пачала з новым настаўнікам — літоўцам Рымантасам Грыгасам. Ён замяніў Анатоля Буяльскага, які прыводзіў нашу зборную да «бронзы» на Еўра і чацвёртага месца на чэмпіянаце свету.
У гэтым адборы ўсе хатнія гульні беларускі выйгралі. А вось на выездзе двойчы саступілі — венгеркам і ізраільцянкам. Асабліва крыўдным было другое паражэння, усяго два пункты. Тым больш, што шанцаў для перамогі было больш чым дастаткова.Вырашальнай для нашых стала хатняя гульня з Украінай, якая таксама працягвала змагацца за запаветную пуцёўку.
У прынцыпе, нашы дзяўчаты кантралявалі ход паядынка, хаця ў трэцяй чвэрці крыху давялося пахвалявацца. Занадта сумбурнай яна атрымалася ў выканананні нашай каманды.
Выніковы лік — 68:60. Беларусь перамагла. Самымі выніковымі былі Верамеенка — 20 пунктаў, Ануфрыенка — 16.
Такім чынам нашы баскетбалісткі выйшлі наЖаночая баскетбольная зборная — самая паспяховая беларуская каманда ў гульнявых відах спорту.Еўра-2012 , што пройдзе налета ў Францыі.