Лукашэнка: Ніякай палітыкі пры правядзенні амністыі быць не павінна

«Мы праводзім амністыю ў нашай дзяржаве і для нашага грамадства. Гэта і сігнал грамадству, і заахвочванне зняволеных».

12.06.2012 / 12:46

Ніякай палітыкі пры правядзенні амністыі быць не павінна, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанні амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы.

Ён падкрэсліў: «Мы праводзім амністыю ў нашай дзяржаве і для нашага грамадства. Гэта і сігнал грамадству, і заахвочванне зняволеных. Ніякай палітыкі тут быць не павінна».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры падрыхтоўцы законапраекта аб амністыі ён патрабаваў вельмі аб’ектыўнага, справядлівага падыходу, пазбаўленага усялякіх прыватных амбіцый і пратэкцыянізму.

«Усё павінна быць сумленна. Для гэтага трэба вызначыць крытэры.
Згодна з гэтым крытэрам мы і павінны дзейнічаць: хтосьці трапіць пад амністыю па гэтых крытэрыях або для яго тэрмін адбывання пакарання павінен быць скарочаны. І „нацягваць“ туды людзей, якія не павінны выходзіць, у тым ліку па нейкіх палітычных матывах, ні ў якім разе нельга», — мяркуе ён.