Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Верхнядзвінскім раёне

12.06.2012 / 11:39

Два чалавекі загінулі і адзін атрымаў траўмы ў дарожна-транспартным здарэнні 11 чэрвеня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці.

У вёсцы Зелькі 34-гадовы жыхар Полацкага раёна, кіруючы аўтамашынай «Фольксваген», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком «ЗіЛ». У вынік ДТЗ кіроўца і яго пасажырка, 58-гадовая грамадзянка Расіі, загінулі. Яшчэ адзін пасажыр, мужчына 1952 года нараджэння, змешчаны ў бальніцу.