Іран працягне ўзбагачаць уран да 20%
27.05.2012 / 13:29
Кіраўнік Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана Ферэйдун Абаса заявіў, што краіна не бачыць прычын для спынення ўзагачэння ўрану да 20%.
«У нас няма прычын спыняць узбагачэнне да 20%, таму што мы вырабляем менавіта столькі 20-працэнтнага паліва, колькі нам трэба. Ні больш, ні менш », -- кажа Абаса.
Праблема ўзбагачэння іранскага ўрану была адным з асноўных пытанняў абмеркавання на перамовах паміж "шасцёркай" міжнародных пасярэднікаў і Тэгеранам,якія прайшлі ў Багдадзе на гэтым тыдні.
У пятніцу паведамлялася, што
інспектары МАГАТЭ заявілі аб выяўленні на іранскім падземным прадпрыемстве слядоў ўрану, узбагачанага да 27%. Тэгеран патлумачыў ўзбагачэнне ўрану вышэй дазволенай нормы «тэхнічнай памылкай».