У гонар Напалеона Орды ў Гродне арганізавалі «Арбат»
27.05.2012 / 10:28
26 мая ў Гродне на пешаходнай вуліцы Савецкай мінакі разглядалі сотні здымкаў: ад архіўных да партрэтных, а таксама мноства карцін. Мастацкая акцыя была прысвечаная мастаку ХІХ стагоддзя Напалеону Орду.
Арганізатарамі сталі ўдзельнікі праекту «Жывая гісторыя» — студэнты Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Яны і прыдумалі лозунг выставы: «Вуліца Савецкая ператворыцца ў гарадзенскі Арбат».