Пад Мінскам сем гадзін гарэла звалка

Яго тушылі ад 8-й раніцы да 15-й дня.

24.05.2012 / 18:59

Трынаццаць адзінак тэхнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях было задзейнічана 24 мая пры тушэнні пажару на звалцы пад Мінскам, паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

«Паведамленне аб узгаранні на смеццевай звалцы, якая знаходзіцца недалёка ад вёскі Пашковічы, паступіла каля васьмі раніцы. Ужо да 15.00 узгаранне было поўнасцю ліквідавана», —
сказаў Навіцкі.

Паводле яго слоў, прычыны ўзгарання невядомыя.