У Мінску запусцяць экскурсійны аўтобус па «прэзідэнцкай трасе»

Кожны чацвёрты маршрут будзе суправаджацца англамоўнай версіяй.

24.05.2012 / 18:03

На базе аўтобуса № 1 «Чыгуначны вакзал — Вяснянка», будзе рэалізаваны праект «Мінск экскурсійны».

Гэты аўтобус ідзе ўздоўж праспекта Пераможцаў, так званай «прэзідэнцкай трасы». Маршрут праходзіць каля «Мінск-Арэны», Парка перамогі, Палаца спорту, гарадской ратушы.

Ужо распрацаваны тэкст экскурсійнага суправаджэння.

Гэты гарадскі маршрут будзе выкарыстаны як для перамяшчэння паміж славутымі месцамі Мінска, так і для своеасаблівай экскурсіі па цане аўтобуснага білета.
Аўтобус будзе курсіраваць па замкнёным маршруце, пачынаючы ад чыгуначнага вакзала. Плануецца арганізаваць работу такім чынам, каб кожны чацвёрты маршрут суправаджаўся англамоўнай версіяй.