Нешта вялікае здохла?
Спецыялісты не могуць растлумачыць прычыны непрыемнага паху ў цэнтры Мінска 23 мая.
23.05.2012 / 18:18
Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзела па аналізе інфармацыі і прагназаванню ўзроўню забруджання Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантроля і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казярук,
магчыма, у сувязі са змяненнем ветру да Мінска даносіцца пах з птушкафабрык, размешчаных на паўночны ўсход ад горада ў Мінскім раёне.
«Учора позна ўвечары недзе ў 23.30 у Мінску таксама быў такі дыскамфорт, але вельмі кароткі час, — адзначыла Казярук. — Гэта сапраўды не забруджванне ад прадпрыемстваў і выкідаў аўтатранспарту». Паводле яе слоў, пах ад птушкафабрык ў наваколлях горада можа даносіцца да Мінска, калі дзьме вецер паўночных кірункаў. Гэта часам здараецца вясной ці восенню.
Казярук адзначыла, што ў цэлым цяпер у Мінску склаліся спрыяльныя ўмовы для зніжэння забруджанасці паветра: ўзмацніўся вецер, раніцай прайшоў дождж.
У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што
аварый і выкідаў забруджвальных рэчываў у паветра сёння ў Мінску не было.Праверка МНС па факце паведамленняў аб непрыемным паху выніку не дала.